14 ліпеня адвакат спрабаваў сустрэцца з палітвязьнем Мікалаем Дзядком у горацкай калёніі. Але адміністрацыя ўстановы не пусьціла адваката на сустрэчу.
Шэсьць гадоў зьняволеньня ва ўмовах строгага рэжыму прысудзіў Віцебскі абласны суд навукоўцу, заснавальніку праваабарончай арганізацыі «Плятформа інавэйшн» Міхаілу Жамчужнаму.
Пасьля 42 дзён карцэру палітвязьня Мікалая Дзядка на паўгода зьмясьцілі ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу. Пра гэта бацька актывіста Аляксандар Дзядок даведаўся зь ліста сына, які атрымаў днямі.
Сваякі Міхаіла Пішчэўскага, які пасьля зьбіцьця больш за год ляжыць у шпіталі амаль у вэгетатыўным стане, падалі наглядную скаргу на рашэньне Менскага гарадзкога суду.
З 1 ліпеня Юры Рубцоў галадуе на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім і ўмоваў утрыманьня ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў з 2-га шпіталя Менску копіі дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць, што 19 сьнежня 2010 году ён быў зьбіты міліцыяй.
15 гадоў таму зьнік журналіст Зьміцер Завадзкі, якому сёньня было б 42 гады. З гэтай сумнай нагоды Свабода пагутарыла з маці Зьмітра Вольгай Завадзкай.
7 ліпеня 2000 году ў Менску зьнік апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі.
2 ліпеня па амністыі выйшаў на волю з магілёўскай калёніі Ўладзімер Мальцаў, былы гендырэктар аб’яднаньня «Барысаўдрэў», якога суд прызнаў вінаватым у службовым злоўжываньні і асудзіў на 2,5 года зьняволеньня.
Экс-дырэктар «Барысаўдрэва» Ўладзімер Мальцаў сказаў, што лічыць сябе невінаватым, але памяняў свае погляды на жыцьцё і цяпер для яго самае галоўнае — сям’я.
На конкурсную праграму фэстывалю «Аdnak» сёлета было пададзена больш за 370 заявак ад больш чым 150 удзельнікаў.
«Гэтае беззаконьне цяжкае. Мы ўсё больш і больш непакоімся за здароўе і жыцьцё сына ў горацкай калёніі», — бацька палітвязьня.
Актывісту з Капыля Віктару Дашкевічу мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзеньні пікету, прымеркаванага да Дня незалежнасьці.
«Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт пачалі кампанію назіраньня за выбарамі пад назвай «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Ці напалохаў беларускіх турыстаў тэракт са шматлікімі ахвярамі, які адбыўся ў туніскім горадзе Сусе?
Суд Партызанскага раёну Менску вынес вырак інтэрнэт-маркетолягу Аляксею Камку.
29 чэрвеня ў судзе Партызанскага раёну Менску будзе абвешчаны прысуд інтэрнэт-маркетолягу Аляксею Камку, якога падазраюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ды іншых злачынствах.
Жонка Юр’я Рубцова Ядвіга паведаміла карэспандэнту Свабоды, што ў апошнім лісьце дамоў ён паскардзіўся на дрэннае харчаваньне ў СІЗА.
«Нават не пасьпела прасохнуць турэмная роба, якую Мікалай памыў, калі выйшаў з папярэдняга карцэра. Празь некалькі гадзін зноў адправілі ў карцэр на 10 сутак», — кажа бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок.
Камісія па памілаваньні разгледзела просьбу аб памілаваньні былога намесьніка старшыні Шклоўскага райвыканкаму Яўгена Семянкевіча і адмовіла яму.
Загрузіць яшчэ