Намесьнік генпракурора Аляксей Стук сказаў, што супраць Мікалая Статкевіча маглі ўжыць 411-ты артыкул і дадаць яму тэрмін.
Як стаяць справы з аснашчэньнем беларускіх войскаў айчыннымі сыстэмамі залпавага агню «Палянэз»?
Кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў пракамэнтаваў Свабодзе адстаўку сакратара Савету бясьпекі Аляксандра Мяжуева.
Аляксандар Мяжуеў быў адпраўлены ў адстаўку з пасады дзяржсакратара Савету бясьпекі, як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, «па ягонай просьбе ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі».
У Менску завяршыла працу трохбаковая кантактная група па сытуацыі на Данбасе.
Суд Менскага раёну пакараў актывіста руху «Эўрапейская Беларусь» за фатаграфаваньне пляката ў падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.
Iнцыдэнт адбыўся 20 чэрвеня падчас выступу удзельнікаў атракцыёну «Экстрым-рэкорды Гінэса».
20 чэрвеня ў Менску прайшоў апошні з канцэртаў цыклю «Джазавыя вечары», што адбываліся ў чэрвені на менскай плошчы Свабоды пад адкрытым небам. Паводле водгукаў у інтэрнэце, апошняму канцэрту пашкодзілі ўмовы, да якіх музыканты ня мелі дачыненьня.
У Менску 19 чэрвеня а 21-й гадзіне на Лагойскім тракце каля крамы «Гіпа» былі затрыманыя актывісты Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойц.
«Ведаю, што адмаўляецца ён з прычыны бясьпекі, бо ад такіх суседзяў, якіх да яго раней падсялялі, можна чакаць любых правакацый, што раней і было», — тлумачыць жонка Марына Адамовіч.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адмовіліся праводзіць слуханьні па праблемах лячэбна-працоўных прафілякторыяў (ЛПП), якія дзейнічаюць у Беларусі ўжо колькі гадоў.
У Менскім абласным судзе абвешчаны прысуд былому першаму намесьніку міністра лясной гаспадаркі Фёдару Лісіцу. Ён прызнаны вінаватым у службовых злоўжываньнях, якія нанесьлі вялікія страты дзяржаве.
Заява расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра павелічэньне ядзернага арсэналу Расеі аднавіла апасеньні, што расейцы могуць разьмясьціць частку сваіх ядзерных сіл на тэрыторыі Беларусі. Ці гэта магчыма?
Расейскі генэрал арміі Юры Якубаў заявіў Інтэрфаксу пра намер Расеі ўзмацніць «свае сілы і сродкі на заходнім стратэгічным кірунку» ў адказ на разьмяшчэньне баявой тэхнікі ЗША ў краінах Балтыі і Ўсходняй Эўропы.
15 чэрвеня ў Курапатах мэмарыяльнай шыльдай адзначаны крыж на пахаваньні, дзе ляжаць ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў з балтыйскіх краін.
Камітэт па нормах і стандартах абнародаваў сваё рашэньне пасьля вывучэньня «беларускага пытаньня» на штогадовай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Жэнэве ў пачатку чэрвеня.
У менскім офісе БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі «Хронікі беларускіх палітвязьняў». У ёй апавядаецца пра 187 грамадзян Беларусі, якіх улады краіны перасьледавалі і працягваюць перасьледаваць з палітычных прычын.
28 траўня ў небе над Мсьціслаўскім раёнам быў зьбіты невядомы бесьпілётнік. Чый гэта апарат?
9 чэрвеня судзьдзя Валер Камісараў пачаў разгляд касацыйнай скаргі Вольгі Нікалайчык на рашэньне судзьдзі Міхаіла Хомы. Актывістка патрабавала, каб было прагледжана відэа з будынку амбасады.
Навіну аб прапанове правесьці прэзыдэнцкія выбары 11 кастрычніка Свабодзе пракамэнтавала Тацяна Караткевіч, адзін з магчымых кандыдатаў на прэзыдэнта.
Загрузіць яшчэ