25 жніўня 1991 году Дэклярацыі пра незалежнасьць Беларусі быў нададзены канстытуцыйны статус. Другое пакаленьне беларусаў расьце ў незалежнай Беларусі.
Усьлед за Аляксандрам Лукашэнкам пахваліцца сваім ураджаем бульбы наважыўся і жыхар Шклоўскага раёну кандыдат эканамічных навук Пётар Мігурскі.
Як вы паставіліся б да таго, калі б узрост выхаду жанчын на пэнсію быў узьняты да 60 гадоў? Апытаньне «Свабоды»
Упраўленьне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму адрэагавала на публікацыі ў незалежных сродках масавай інфармацыі пра ўчорашняе затрыманьне двух актывістаў партыі БНФ Валянціны Шчэтнікавай і Аляксандра Шаўцова.
У Магілёве крыж памяці на месцы масавых расстрэлаў у часы сталінскага тэрору занепадае. Драўляны памятны знак падгніў, нахіліўся і можа паваліцца.
Як рэагуюць магілёўцы на зьяўленьне на выбарчых пікетах забароненага ў міжвыбарчы час сымбалю? Што ведаюць пра яго?
Перадвыбарчая прэзыдэнцкая кампанія ў разгары. Між тым нямала беларускіх райцэнтраў важная палітычная падзея амаль не закранула. На Магілёўшчыне адзін з такіх райцэнтраў Дрыбін.
У Шклове на геральдычным знаку памянялі шыльду. Паводле краязнаўцы Аляксандра Грудзіны, на новай шыльдзе назва гораду напісана на беларускай і расейскай мове.
Журналіста вінавацілі ў выкарыстаньні замежнай дапамогі для сайта «Наш Магілёў», а таксама ў распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі.
Нягледзячы на пагрозу штрафу, людзі цішком ходзяць у ягады і гэтак жа цішком іх прадаюць
Адзінае слова на геральдычным знаку — «Шклов» — напісана на расейскай мове. У райвыканкаме заявілі: «У Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы: расейская і беларуская. Таму і выбралі расейскую».
У Магілёве адбыўся першы перадвыбарчы пікет. Сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Анатоля Лябедзькі зьбіралі подпісы ў яго падтрымку на пешаходнай вуліцы Ленінскай. За тры з паловай гадзіны сабралі больш за трыццаць подпісаў.
У Магілёве на Дняпры спыненае суднаходзтва. Мясцовы рачны порт нясе страты. Урачыста адкрыты сёлета прычал для прагулачных катараў незапатрабаваны. На прыколе і самі катары. Паменела ў рацэ рыбы. Прычына — абмяленьне ракі.
Незалежную журналістку з Магілёва Аліну Скарабунову вінавацяць у супрацы з замежнымі СМІ.
На магілёўскіх могілках ёсьць брацкія магілы з пазнакамі, што ў іх пахаваныя тыя, хто загінуў у бамбёжку 1943 году. Вядома, што ў гэты час Магілёў бамбіла савецкая авіяцыя.
У Мсьціславе адбылося штогадовае сьвята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст». Аматары рыцарскай культуры два фэстывальныя дні пражылі на Замкавай гары.
Бальшыня беларусаў амаль не зьвяртае ўвагі на моўныя хібы. Філёлягі раяць: каб памылак не было, варта зьвяртацца да знаўцаў беларускай мовы. Пры гэтым прызнаюць, што такія звароты — рэдкасьць.
Алег Мяцеліца пасьля падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў мінулыя прэзыдэнцкія выбары прабыў у вымушанай эміграцыі тры гады.
Былога гендырэктара акцыянэрнага таварыства «Крычаўцэмэнташыфэр» Леаніда Скоцкага Крычаўскі раённы суд пакараў дзесяцьцю гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
У Магілёве другі год забаронена купацца ў Сьвятым возеры. Спэцыялісты заяўляюць, што якасьць вады небясьпечная для здароўя чалавека.
Загрузіць яшчэ