У Магілёве у траціне здадзеных на праверку чарніцаў выяўлены высокі ўзровень радыяцыйнага забруджаньня. Найбольш забруджаныя чарніцы назьбіралі ў лесе каля вёскі Боўшава — утрыманьне радыёнукліду цэзія перавысіла норму амаль у чатыры разы.
«Гэта ж сымбаль беларускі, а ня нейкая там георгіеўская стужка. І ў беларускай стужкі колеры добрыя», — кажа адзін з магілёўскіх аўтаўладальнікаў.
Жыхар Магілёва наклеіў на сваю машыну партрэт «злога» Аляксандра Лукашэнкі — каб баяліся.
Празь сьпёку на Магілёўшчыне збожжавыя культуры жнуць на корм жывёле.
Настаўнікі ўспрымаюць намеры чыноўнікаў без асаблівага аптымізму. Яны прызнаюць, што сродкаў на школы нестае, тым ня менш лічаць: павялічэньне колькасьці вучняў у клясах ня пойдзе на карысьць навучальнаму працэсу.
У горадзе тым часам не заўважана, каб на афіцыйных будынках вывешваліся расейскія трыкалёры. Паўсюдна толькі дзяржаўная атрыбутыка Рэспублікі Беларусь.
Паводле актывістаў, узвышша над ракою Дубравека знаходзіцца на балянсе раённай адміністрацыі, аднак зрэдку яго наведваюць дворнікі. Яно засьмечана бытавымі адыходамі ды зарастае хмызамі і травою.
У Магілёве адбылося сьвята нацыянальнай культуры. У праграме урачыстасьцяў, прымеркаваных да афіцыйнага Дня незалежнасьці, яно мела назву «Беларусь жыцьця майго крыніца».
У вёсцы Сава, што на Магілёўшчыне ў Горацкім раёне, на адным з дамоў вывесілі расейскі сьцяг напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
Сярод беспрацоўных нямала актывістаў апазыцыі. Бальшыня зь іх страціла працу праз удзел у выбарчых кампаніях, у дзейнасьці незалежных прафсаюзаў, альбо, як заяўляюць некаторыя зь іх, — баронячы правы працоўных.
Жыхары магілёўскага мікрараёну Юбілейны дамагліся ў чыноўнікаў адкрыцьця амбуляторнага мэдычнага пункту прыёму.
З Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў звольнілі сябра Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргея Пічугова.
Зрэдку чуваць беларускія песьні на вуліцах у Магілёве. Паводле музыкантаў, сьпевы на беларускай мове публіка ўспрымаць пакуль не гатовая.
Жыхары Магілёва са зьдзіўленьнем заўважылі на вуліцах горада машыну жыхара Расеі, абклееную савецкай атрыбутыкай ды фрагмэнтамі савецкай кінахронікі часоў Другой усясьветнай вайны.
«21 год таму, ідучы на свае першыя прэзыдэнцкія выбары, Аляксандар Лукашэнка абяцаў „запусьціць заводы“. Ці выканаў ён тое сваё абяцаньне? Як вы да гэтага ставіцеся?». Адказваюць жыхары Магілёва.
Удзельнікамі сёлетняга фэстывалю «Магутны Божа», які пачаўся ў Магілёве, сталі больш за 500 музыкаў з 20 краінаў. Фэст прадоўжыцца да 27 чэрвеня.
Апытаньне Свабоды: «Што б вы параілі тым беларусам, якія страцілі працу? Дзе сёньня ў Беларусі можна зарабіць на жыцьцё?». Адказвалі жыхары Магілёва.
На магілёўскім заводзе «Строммашына» працаўнікі праз суд дамагаюцца выплаты заробкаў. Прадпрыемства на мяжы банкруцтва. Днямі прадалі адміністрацыйны будынак, арыштаваны за нявыплату закладу.
Праваслаўныя сьвятар і вернік з Украіны распавялі Свабодзе пра тое, як бачаць і адчуваюць сытуацыю на радзіме.
«Гэта няпраўда. Гэта ўсё разьдзімаюць нядобразычліўцы. У нас усё трансьлюецца на беларускай мове. Беларускія песьні як былі, гэтак і будуць», — заявілі ў адміністрацыі
Загрузіць яшчэ