Сын бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксей, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», ад 21 ліпеня ўтрымліваецца ў мясцовым ізалятары. Аляксею пагражае да трох гадоў калёніі.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва штрафам на дваццаць базавых велічыняў.
Сам Пётар Салаўёў адмаўляе абвінавачваньні Паўлоўскага.
Райвыканкам адмовіўся ўнесьці хворую на эпілепсію дзяўчыну ў сьпіс тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў. Адпісалі, што мэтражу хапае.
На дошцы напіс: «15 лютага 1641 году прывілеям караля Ўладзіслава IV» Чэрыкаву нададзена Магдэбурскае права».
Жыхар Магілёва, інвалід другой групы Сяргей Гіркін намагаецца адвадзіць сябе ад алькагалізму. Ягоная цяга да сьпіртнога мае амаль дваццацігадовую гісторыю.
Рашэньне аб выдварэньні зь Беларусі траіх каталіцкіх сьвятароў скасаванае.
Больш за шэсьцьдзесят магілёўцаў сваімі подпісамі падтрымалі патрабаваньне прафсаюзнага актывіста Аляксея Паўлоўскага, каб з дэлегатаў V Усебеларускага сходу спагналі сродкі, «патрачаныя на пляншэты, кармленьне ды забавы».
Падставы пачатковага рашэньня і яго наступнага скасаваньня невядомыя.
На Крычаўскім цэмэнтнашыфэрным камбінаце ў працаўнікоў бязі іхняй згоды вылічылі з заробку падатак на нерухомасьць. У працоўным калектыве дзеяньнямі адміністрацыі не задаволеныя, аднак публічна выказваць пратэст ніхто не наважваецца.
Магілёўскія выбарцы баяцца падпісвацца за апазыцыйных вылучэнцаў на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў.
Пры ўзмоцненых захадах бясьпекі на радзіме Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскім раёне пачалося купальскае сьвята «Александрыя зьбірае сяброў».
У Магілёве незарэгістраваны гендэрны цэнтар «Ружа» распачаў грамадзкую кампанію «За паляпшэньне ўмоваў парадзіх у радзільнях».
Магілёўскія сябры Таварыства беларускай мовы адзначылі дзень народзінаў Янкі Купалы на Замкавай гары, якую сам Купала назваў Магілай Льва. Штогод на 7 ліпеня ТБМаўцы зьбіраюцца на ёй.
Прадстаўнікі габрэйскай грамады абласнога цэнтру разам з актывістамі мясцовых грамадзкіх суполак узяліся каталягізаваць пахаваньні на старых кладах Магілёва, Шклова ды Чавус.
Магілёўскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму паабяцалі знайсьці фінансаваньне на завяршэньне будаўніцтва корпусу Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту.
Сябар БНФ і былая давераная асоба Лукашэнкі — Мікалай Юркоў палову жыцьця працаваў у сельскай гаспадарцы. Доўгі час кіраваў славутым саўгасам «Дрыбінскі». Сышоў у 2001 годзе, калі ягоныя падначаленыя прагаласавалі на выбарах за цяперашняга кіраўніка Беларусі.
Супрацоўнікі Магілёўскага гарвыканкаму прыйшлі на сьвята нацыянальных культур у вышыванках. У вышытай сарочцы аглядаў нацыянальныя падворкі і старшыня гарадзкой выканаўчай улады Ўладзімер Цумараў.
«Вышыванка ня можа рабіцца для благога. У ёй заўжды дабрыня» — Валянціна Нікіціна з Клічава шые беларускую адзежу і прадае на на магілёўскай вуліцы.
У Магілёве распачатае грамадзкае абмеркаваньне пытаньня пра пераназваньне плошчы імя Арджанікідзэ ў плошчу імя Георгія Каніскага. З калектыўным зваротам у гарвыканкам зьвярнулася група праваслаўных вернікаў.
Загрузіць яшчэ