Чарговы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай заплянаваны на 13–16 траўня, кіраўнік Беларусі чарговым разам сустрэнецца са старшынём КНР Сі Цзіньпінам і возьме ўдзел у форуме «Адзін пояс, адзін шлях», прысьвечаным праекту эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Чым Кітаю цікавая Беларусь, Свабодзе тлумачыць эканаміст Леанід Заіка.