У чарговым выпуску перадачы «Весткі тыдня зь Дзьмітрыем Кісялёвым» 7 хвілін са 130 было прысьвечана беларускай нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч. Дзьмітрый Кісялёў сьцьвярджаў, нібыта Алексіевіч заклікала забіваць расейцаў і забараніць расейскую мову.
Увечары 25 чэрвеня на тэлеканале «Россия 1» у чарговым выпуску штотыднёвай перадачы «Весткі тыдня зь Дзьмітрыем Кісялёвым» 5 адсоткаў эфірнага часу было прысьвечана беларускай нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч.
Суседзі Беларусі ў рэйтынгу — Парагвай, Турэччына, Тайлянд, Дамініканская рэспубліка і Ўкраіна (60-64 месцы) і Паўднёвая Афрыка, Расея, Філіпіны, Балівія і Эль-Сальвадор (66-70 месцы).
Карпарацыя Google адключыць ад 30 чэрвеня падтрымку смартфонаў на Android вэрсіяў 2.1 (сямігадовай даўнасьці) і старэйшых
Міністэрства фінансаў Беларусі пацьвердзіла БелаПАН ранейшыя зьвесткі Reuters пра разьмяшчэньне Беларусьсю эўрааблігацыяў на суму ў 1,4 млрд даляраў. Попыт інвэстараў быў, паводле Reuters, большы за прапанову — 3,1 млрд даляраў.
Сэйм Польшчы прыняў 22 чэрвеня папраўку ў закон аб судзеяньні занятасьці і інстытуцыях рынку працы. Законапраект, калі пройдзе ўсе працэдуры і будзе падпісаны прэзыдэнтам, спросьціць прыём іншаземцаў на кароткатэрміновую або сэзонную працу ў Польшчы. Закон мае набыць сілу 1 студзеня 2018 году.
Супраць працягу мандату выступілі, Балівія, Бурундзі Вэнэсуэла, Індыя, Кітай, Куба, Філіпіны і Эгіпэт, за прагаласавалі 18 краінаў-сяброў Рады, устрымалася 21 краіна.
Шляхам разьмяшчэньня эўрааблігацый Беларусь хоча прыцягнуць 1 млрд даляраў.
Актывіст Вячаслаў Касінераў распавёў Свабодзе пра бойку на Цэнтральнай плошчы Маладэчна: 21 чэрвеня каля 20-25 чалавек нэанацысцкіх поглядаў напалі на яго, ягонага сябра і дзьвюх сябровак за палітычныя погляды.
Беларускі рэпэр Ільля Шыманскі распавёў пра здарэньне зь ягоным братам Міколам: хлопца прынялі за Ільлю і моцна зьбілі — за цішотку з «Пагоняй», беларускую мову і рэлігійныя погляды.
Паводле BMZ-Baltija, 28 400 эўра на месяц гэта вынік выплаты ўсіх бонусаў за год, а сапраўдны сярэдні заробак — 2573 эўра без падаткаў.
Ноч 21 чэрвеня будзе самай кароткай, а дзень — самым доўгім у годзе. Раней такі дзень называлі сонцаваротам, маючы на ўвазе момант «павароту» Сонца да падаўжэньня або да скарачэньня сьветлавага дня. Да летняга сонцастаяньня раней прымяркоўвалася сьвята Купальля (цяпер адзначаецца 24 чэрвеня або 7 ліпеня — на дзень Яна Хрысьціцеля).
У Беларусі ад 1 ліпеня набудзе сілу новая рэдакцыя закону аб вымушанай міграцыі, якая спросьціць працэдуру зьвяртаньня па абарону і палепшыць умовы атрыманьня мэдычнай дапамогі.
Ад 20 да 23 чэрвеня ў Менску будзе працаваць камісія Міжнароднай арганізацыі працы. МАП летась выказвала прэтэнзіі да Беларусі наконт выкананьня падпісаных ёй канвэнцыяў аб скасаваньні прымусовай працы, давала рэкамэндацыі прывесьці беларускае заканадаўства ў адпаведнасьць з канвэнцыямі.
Празь перабор пароляў пасьля 20 гадзінаў і 4624 спробаў уваходу ў сыстэму хакеры атрымалі доступ. Яшчэ 2 хвіліны сышло на шыфраваньне 13 тысяч файлаў на сэрвэры. Хакер пакінуў паведамленьне зь інструкцыяй аб выплаце выкупу.
Сьледчы камітэт Беларусі прыняў распачатую КДБ крымінальную справу па артыкуле 287 КК РБ — стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня«, вядомую як «справа патрыётаў». Але па артыкуле за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» крымінальны перасьлед спынены. Што гэта значыць, Свабодзе кажа старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Аб 11-й раніцы 16 чэрвеня беларускія абітурыенты здавалі цэнтралізаванае тэставаньне па грамадазнаўстве. На выпрабаваньне запісаліся 16 862 абітурыенты. У тэсьце могуць спытаць, што такое культура, праца і шавінізм, хто прыдумаў паняцьце «стратыфікацыя» і якая фаза эканамічнага цыклю лічыцца трэцяй.
Менскія чыноўнікі вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне распрацаваны кампаніяй «Менскграда» праект, які прадугледжвае знос старых дамоў раёну Асмалоўкі і пабудову новых. Праект быў успрыняты неадназначна, у многіх выклікаў абурэньне, але і знайшоў падтрымку.
У «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 14 чалавек, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы за «навучаньне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня». Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладна вызваліць, бо затрыманыя казалі пра катаваньні, але Генпракуратура ня бачыць падставаў для пракурорскай праверкі.
Ад 15 чэрвеня ў 28 краінах Эўразьвязу мабільныя апэратары ў межах праграмы «Roam like at home» мусяць амаль скасаваць дадатковую плату за роўмінг — злучэньне з абанэнтамі апэратараў іншых краінаў.
Загрузіць яшчэ