Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў даведнік, дзе прыводзяцца дадзеныя вытворчасьці асобных відаў машынаў і абсталяваньня, пачынаючы ад 2011-га. У бальшыні выпадкаў канстатуецца рэзкае зьніжэньне прамысловай вытворчасьці з 2011 па 2016 год.
Адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў 26 ліпеня прапанаваў Міністэрству абароны Беларусі стварыць камісію грамадзкую камісію для назіраньня за беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2017».
Аўтар блогу 1863x Эдуард Пальчыс абвясьціў грамадзкую кампанію назіраньня за расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2017».
Фігуранта «справы антыфашыстаў», фаната ФК «Партызан» Вадзіма Бойку пасадзілі ў штрафны ізалятар за адмову мыць санвузел, расказаў Свабодзе Вячаслаў Касінераў, які атрымаў гэтыя зьвесткі ад даверанай асобы Бойкі.
Да 4 верасьня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі будзе працаваць выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, а таксама беларускіх афіцэраў польскага войска.
У Беларусі на 2016 год засталося толькі 76 мядзьведзяў і 532 рысі, затое ёсьць звыш 37 тысяч ласёў і 82 тысяч казуляў. І калі мядзьведзяў і рысяў паменела за пяць гадоў на траціну, то казуляў стала на 19% болей, а аленяў — аж на 78%.
Паводле «кансэрватыўнага» сцэнару, які ўзяты як аснова для разьліку бюджэту, у Беларусі чакаецца рост ВУП на 1,1–1,2%. «Аптымістычны» сцэнар — на 3,4%. Міжнародныя арганізацыі прагназуюць 0,6–1%.
Актывістка Марына Насенка распавяла Свабодзе пра чарговы ліст ад Зьмітра Паліенкі, прызнанага праваабаронцамі палітвязьнем.
А 17:30 у пятніцу 18 жніўня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі адкрыецца выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, падрыхтаваная амбасадай Польшчы ў Беларусі, Нацыянальным гістарычным музэем і гісторыкам Ігарам Мельнікавым.
Падзеі 16 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко прапанаваў прэзыдэнту вярнуць сыстэму адукацыі да 5-бальнай сыстэмы ацэнкі ведаў. Намесьніца старшыні ТБМ Тамара Мацкевіч лічыць, што развагі пра сыстэмы ацэнак ведаў — «чарговая гульня, каб адцягнуць увагу ад больш важных праблемаў, што ёсьць у адукацыі».
Спартовы арбітражны суд у Лазаньі адхіліць ад спаборніцтваў на 4 гады беларускага таэквандыста Армана-Маршала Сілы.
Свабода паглядзела, наколькі часта беларусы шукаюць у Google — пошукавіку, якім карыстаюцца 62% жыхароў краіны — фразы, зьвязаныя з працай у суседніх краінах.
Адміністратар Instagram-акаўнта менскага Камароўскага рынку 8 жніўня расказаў Tut. by пра ўзлом акаўнта хакерам і патрабаваньне выкупу ў 15 тысяч беларускіх рублёў
Да 1 кастрычніка павінен быць падрыхтаваны пакет дакумэнтаў, які «скасуе ўсе лішнія адміністрацыйныя бар’еры, зь якімі сутыкаюцца бізнэсоўцы» — заявіў Аляксандар Лукашэнка. Старшыня каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Ўладзімер Карагін сказаў Свабодзе, якіх зьменаў можна чакаць.
Аляксандар Лукашэнка 3 жніўня загадаў павялічыць насельніцтва Беларусі да 15 мільёнаў чалавек. Свабода зьвярнулася да бацькі пяці дзяцей, незалежнага эканаміста Міхаіла Залескага з пытаньнем, што ж рабіць, каб падвысіць колькасьць насельніцтва Беларусі ў цяперашняй эканамічнай сытуацыі.
Сёньня 5 жніўня гурт «Крамбамбуля» выступае хэдлайнэрам менскага фэстывалю «Хмяльноў».
На фэстывалі «Хмяльнога пеннага», што праходзіць у Менску 5 жніўня, прадаюць кубкі з выявамі Уладзімера Пуціна і савецкай сымболікі.
ГУУС Менгарвыканкаму прарэклямаваў у Twitter магчымасьць купіць ужываную міліцэйскую тэхніку, у тым ліку стары аўтазак.
Савет міністраў Беларусі пастанавіў накіраваць зь дзяржаўнага бюджэту ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва 500 мільёнаў беларускіх рублёў — грошы, якія засталіся нявыкарыстанымі зь бюджэту мінулага году.
Загрузіць яшчэ