У Менску адкрылася выстава пра беларускіх афіцэраў 1-га Польскага корпусу
![Пра Першы польскі корпус, што быў утвораны ў 1917 годзе ў Расейскай імпэрыі з жыхароў Паўночна-Заходняга краю , у Беларусі няма ні кніг, ні абароненых дысэртацыяў. У студзені 1918-га корпус заняў Бабруйскую крэпасьць у баях з Чырвонай гвардыяй.](https://gdb.rferl.org/c51bc97b-a277-4a8c-9f9f-199c4dd6e459_w1024_q10_s.jpg)
Пра Першы польскі корпус, што быў утвораны ў 1917 годзе ў Расейскай імпэрыі з жыхароў Паўночна-Заходняга краю , у Беларусі няма ні кніг, ні абароненых дысэртацыяў. У студзені 1918-га корпус заняў Бабруйскую крэпасьць у баях з Чырвонай гвардыяй.
![Гісторыя корпусу была кароткай — у траўні 1918 году корпус быў абяззброены немцамі, салдаты зьехалі ў Варшаву. Але вайскоўцы корпусу выканалі там важную ролю ў заваяваньні незалежнасьці Польшчы. Некаторыя пасьля ваявалі і ў Другой усясьветнай вайне. Пра гісторыю корпусу на адкрыцьці выставы распавядаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.](https://gdb.rferl.org/051735cc-5622-4637-b499-42819e9e51c0_w1024_q10_s.jpg)
Гісторыя корпусу была кароткай — у траўні 1918 году корпус быў абяззброены немцамі, салдаты зьехалі ў Варшаву. Але вайскоўцы корпусу выканалі там важную ролю ў заваяваньні незалежнасьці Польшчы. Некаторыя пасьля ваявалі і ў Другой усясьветнай вайне. Пра гісторыю корпусу на адкрыцьці выставы распавядаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.
![Адным з афіцэраў корпусу ў Бабруйскай крэпасьці быў камандзер інжынэрных частак корпусу Ян Скарына — «нашчадак Францішка Скарыны», як падкрэсьліваў ягоны сын у размове з адным з аўтараў выставы, беларускім гісторыкам Ігарам Мельнікавым. Са Скарынам служыў будучы кіраўнік вялікапольскага паўстаньня Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. На выставе дэманструюць у тым ліку здымак Доўбара-Мусьніцкага, які ён падарыў Яну Скарыну.](https://gdb.rferl.org/9c283520-07d8-4d00-a202-f262d724d02c_w1024_q10_s.jpg)
Адным з афіцэраў корпусу ў Бабруйскай крэпасьці быў камандзер інжынэрных частак корпусу Ян Скарына — «нашчадак Францішка Скарыны», як падкрэсьліваў ягоны сын у размове з адным з аўтараў выставы, беларускім гісторыкам Ігарам Мельнікавым. Са Скарынам служыў будучы кіраўнік вялікапольскага паўстаньня Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. На выставе дэманструюць у тым ліку здымак Доўбара-Мусьніцкага, які ён падарыў Яну Скарыну.
![Выстава распавядае і пра Ўладзіслава Андэрса, які пазьней камандаваў Польскім войскам у СССР, і пра Канстантына Плісоўскага, які змагаўся з нацыстамі і камандаваў абаронай Берасьцейскай крэпасьці ў верасьні 1939 году, і пра Бабруйскую крэпасьць, якая сёньня ў заняпадзе, але якую называюць «унікальным аб’ектам у сэнсе культуры, гісторыі і турызму».](https://gdb.rferl.org/fa2e03e5-1ab1-4f4f-92f2-bf14edbe5ac4_w1024_q10_s.jpg)
Выстава распавядае і пра Ўладзіслава Андэрса, які пазьней камандаваў Польскім войскам у СССР, і пра Канстантына Плісоўскага, які змагаўся з нацыстамі і камандаваў абаронай Берасьцейскай крэпасьці ў верасьні 1939 году, і пра Бабруйскую крэпасьць, якая сёньня ў заняпадзе, але якую называюць «унікальным аб’ектам у сэнсе культуры, гісторыі і турызму».
![Упершыню ў Беларусі паказаная форма афіцэра і звычайнага жаўнера Першага Польскага корпусу — яе адмыслова для выставы падрыхтаваў Мельнікаў. Гісторык сабраў нямала зьвестак пра беларусаў у замежных вайсковых фармаваньнях і напісаў пра іх шэраг кніг, а таксама выдаў «Адысэю Палешука» — кнігу, складзеную з нататак беларускага жаўнера Другога польскага корпусу Арміі Андэрса Паўла Нічыпарука.](https://gdb.rferl.org/701e0261-4ec1-451e-9306-46c2fb0b2d09_w1024_q10_s.jpg)
Упершыню ў Беларусі паказаная форма афіцэра і звычайнага жаўнера Першага Польскага корпусу — яе адмыслова для выставы падрыхтаваў Мельнікаў. Гісторык сабраў нямала зьвестак пра беларусаў у замежных вайсковых фармаваньнях і напісаў пра іх шэраг кніг, а таксама выдаў «Адысэю Палешука» — кнігу, складзеную з нататак беларускага жаўнера Другога польскага корпусу Арміі Андэрса Паўла Нічыпарука.
![На фота зьлева аўтарка праекту Эльжбета Інеўска, справа Конрад Паўлік, прамаўляе Ігар Мельнікаў.](https://gdb.rferl.org/b6ba2020-d56a-4bcc-847f-ac4d7b5c4247_w1024_q10_s.jpg)
На фота зьлева аўтарка праекту Эльжбета Інеўска, справа Конрад Паўлік, прамаўляе Ігар Мельнікаў.
![Як і на выставе «Беларусы ў Войску Польскім», што Мельнікаў ладзіў тут жа год таму, ня ўсім ахвочым хапіла месцы ў пакоі ў часе адкрыцьця. Арганізатары выставы выказвалі спадзяваньне, што гэта толькі пачатак як вывучэньня тэмы беларусаў у Першым польскім корпусе, так і дасьледаваньня малавядомых старонак міжваеннай гісторыі Беларусі.](https://gdb.rferl.org/9a54f8fc-47c0-45ef-8ad7-4667eb0c471d_w1024_q10_s.jpg)
Як і на выставе «Беларусы ў Войску Польскім», што Мельнікаў ладзіў тут жа год таму, ня ўсім ахвочым хапіла месцы ў пакоі ў часе адкрыцьця. Арганізатары выставы выказвалі спадзяваньне, што гэта толькі пачатак як вывучэньня тэмы беларусаў у Першым польскім корпусе, так і дасьледаваньня малавядомых старонак міжваеннай гісторыі Беларусі.