Арэндадаўца два дні таму паведаміў «Цэху», што ім трэба «як мага хутчэй» сабраць рэчы і выехаць. Рашэньне было прынятае ў час выставы пра цэнзуру і самацэнзуру.
Статкевіч ад 30 кастрычніка адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна. Але за што і на колькі дзён яго пасадзілі, па-ранейшаму невядома.
Звычайна старонкі застаюцца закінутымі, але іх могуць узламаць і рассылаць ад імя памерлага спам. Старонкі могуць выдаліць уручную родзічы карыстальніка — нават калі ня ведаюць паролю. У некаторых сацсетках можна стварыць «мэмарыяльныя» старонкі.
У Беларусі працягваюць расьці грашовыя даходы на душу насельніцтва, а рэальныя наяўныя грашовыя працягваюць падаць. Паводле абедзьвюх мэтодыкаў, сярэднестатыстычны беларус мае крыху больш за 500 рублёў на месяц.
Амаль палова школьнікаў заявіла, што сутыкаецца з праблемай абавязковага наведваньня мерапрыемстваў, не зьвязаных з вучобай, амаль траціна — што сутыкаецца зь несправядлівасьцю адзнакаў і заніжэньнем адзнакаў за афармленьне, а ня сутнасьць работы.
Беларускую літаратуру палічылі вельмі цікавай 20,5%, нецікавай 24,9%. Расейскую, адпаведна, 38,5% цікавай і 9,8% нецікавай.
Прадстаўнікі руху «Гавары праўду» на чале з Андрэем Дзьмітрыевым 1 лістапада сустрэліся з начальнікам Генштабу Ўзброеных сілаў Беларусі, першым намесьнікам міністра абароны Алегам Белаконевым.
Асацыяцыя вытворцаў тэхнікі «Росспецмаш» занепакоеная канкурэнцыяй на расейскім рынку зь беларускім «Гомсельмашам», а «Гомсельмашу» варта быць занепакоеным уласным станам.
Спэйсі абвінавацілі ў пэдафіліі, ён адказаў, што ня памятае такога і што ён бісэксуал. Сэрыял пра фантастычнага прэзыдэнта ЗША, які глядзеў рэальны прэзыдэнт ЗША, закрываюць, але ня кажуць, ці ў сувязі са скандалам са Спэйсі
Адкрыць бізнэс проста, плаціць падаткі цяжка, закрыць бізнэс праблемна, а страціць можна хутка.
Бывае, цэны растуць ня так хутка першыя 8-10 месяцаў, а потым падскокваюць.
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Гатэляў у Менску зашмат і яны дарагія — гэта раней прызнавалася афіцыйна.
Дыялёг па правах чалавека «ня можа праходзіць празь ціск, празь непавагу да правоў дзяржаваў», а можа адбывацца «толькі ў добрым і шчырым напрамку».
«Моўны інспэктар» Ігар Случак складае рэйтынг беларускамоўнасьці спартовых клюбаў Беларусі за 2017 год і ўжо бачыць пазытыўныя тэндэнцыі. Канчатковую вэрсію рэйтынгу ён абяцае прэзэнтаваць на Каляды.
Беларуска летась заваявала званьне «Міс бікіні» на конкурсе «Міс Эўразія» ў Турэччыне, затым атрымала карону другой віцэ-міс на міжнародным конкурсе «Міс турызм» у Кітаі. Але не пайшла ў фотамадэлі, а занялася музыкай.
На адной са старонак пашпарта мужчыны былі дзіцячыя малюнкі: дом, вушасты чалавечак, лісток канюшыны... Мужчыну празь мяжу не прапусьцілі, пашпарт канфіскавалі.
Міністар абароны пракамэнтаваў здарэньне толькі празь 15 дзён, выказаў спачуваньні бацькам. На крытыку Мінабароны адрэагавала заявай пра «інфармацыйную кампанію» супраць сябе.
На 2017 год палац выглядае закінутым, відаць сьляды савецкай дабудовы, старыя сьцены і падлогі разбураюцца, вакол палаца расьце баршчэўнік.
У аглядзе лістоў чытачоў галоўны рэдактар дзяржаўнай газэты «Советская Белоруссия» («СБ. Беларусь сегодня») Павал Якубовіч адказаў на пытаньне чытача, чаму «вырашыў дапамагаць матэрыяльна» партыі БНФ.
Загрузіць яшчэ