Палітыка, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева затрымалі каля 10-й гадзіны 6 траўня побач зь ягоным домам у Менску.
Такую інфармацыю паведаміла Радыё Свабода ягоная жонка Вольга.
Паводле яе меркаваньня, Някляеў затрыманы па адміністрацыйнай справе за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Менску і мае адбыць 5 сутак арышту.
«Было нечакана. Мы колы зьбіраліся ў машыне мяняць. Затрымліваў АМАП, але спакойна, — апавяла Вольга Радыё Свабода. — Сказалі, што вязуць на Акрэсьціна. Цяпер рыхтую яму перадачу».
«Марш недармаедаў» — першая акцыя з сэрыі пратэстаў супраць Дэкрэту № 3 — адбылася ў Менску 17 лютага і сабрала некалькі тысяч удзельнікаў.