17 лютага ў Менску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах». Марш ня быў ўзгоднены з уладамі. Частка палітычных рухаў (партыя БНФ, кампанія «Гавары праўду», рух «За свабоду») яго праігнаравалі. У акцыі ў розныя моманты прынялі ўдзел ад 1 да 3 тысяч чалавек.