* * *
2017 год у здымках з усяго сьвету
Інаўгурацыя Дональда Трампа на пасадзе прэзыдэнта ЗША запачаткавала год багаты на падзеі, сярод якіх былі шэраг вайсковых перамог над баевікамі «ісламскай дзяржавы» у Сырыі і Іраку, антыўрадавыя пратэсты па ўсёй Расіі, а таксама тэрарыстычныя акты ў многіх краінах.
1
Ратавальнікі на месцы катастрофы турэцкага транспартнага самалёту, у выніку якой загінулі 33 жыхары кіргіскай вёскі і чатыры чальцы экіпажу. 16 студзеня 2017.
2
Аўганскія ўцекачы ў лягеры ва ўсходнім Аўганістане. 11 студзеня 2017.
3
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаецца з абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам перад інаўгурацыяй апошняга. Белы дом, 20 студзеня 2017.
4
Танкі ў Аўдзееўцы на Данбасе, на тэрыторыі, кантраляванай урадавымі сіламі. 1 лютага 2017.
5
Сырыйскія ўцекачы на лётнішчы ў Чыкага, куды яны пасьпелі прыбыць перад абмежаваньнямі на ўезд грамадзянаў некаторых мусульманскіх краінаў у ЗША, уведзенымі прэзыдэнтам Дональдам Трампам. 7 лютага 2017.
6
Аўганскі хлопец-уцякач мыецца ў лягеры для ўцекачоў у Бялградзе, Сэрбія. 11 лютага 2017.
7
Людзі ў Бухарэсьце высьвечваюць мабільнікамі сьцяг Эўразьвязу ў пратэсьце супраць урадавага намеру зьмякчыць антыкарупцыйнае заканадаўства. 26 лютага 2017.
8
Бацька выносіць дачку з часткі ірацкага гораду Мосул, кантраляванай баевікамі «ісламскай дзяржавы». 4 сакавіка 2017.
9
Мітынг супраць закону аб «дармаедах» у Менску. 15 сакавіка 2017.
10
Хапун падчас сацыяльнага пратэсту ў Маскве, 26 сакавіка 2017.
11
Маці зь дзіцём на выставе кветак у Пхэньяне з нагоды 105-га дня нараджэньня кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна (1912-1994). 16 красавіка 2017.
12
Прыхільнікі прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана адзначаюць вынікі рэфэрэндуму, які надзяліў яго дадатковымі паўнамоцтвамі. Стамбул, 16 красавіка 2017.
13
Румынская вёска Геамана, залітая таксычнай вадою з шахты медзі ў ваколіцы. Красавік 2017.
14
Сырыец нясе мёртвае дзіця пасьля бамбаваньня сырыйскімі ўрадавымі сіламі, якое інспэктары ААН палічылі хімічнай атакай. 4 красавіка 2017.
15
Людзі блякуюць шашу ў Каракасе ў пратэсьце супраць прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадуры. 27 траўня 2017.
16
Паліцыянт дапамагае людзям пакінуць будынак іранскага парлямэнту, у якім была праведзеная тэрарыстычная атака. 7 чэрвеня 2017.
17
Пажар шматпавярховіка Grenfell Tower у Лёндане, у якім загінуў 71 чалавек. 14 чэрвеня 2017.
18
Першая сустрэча Ўладзіміра Пуціна з Дональдам Трампам. Гамбург, саміт G20, 7 ліпеня 2017.
19
Дамавіны з парэшткамі ідэнтыфікаваных ахвяраў масавага забойства ў Срэбраніцы чакаюць пахаваньня. 11 ліпеня 2017.
20
Рэакцыя Ўсэйна Болта (у цэнтры) на атрыманьне траўмы падчас мужчынскага фіналу рэле 4 х 100 мэтраў на чэмпіянаце сьвету ў Лёндане. 12 жніўня 2017.
21
Жалобнікі на месцы тэрарыстычнай атакі ў Барсэлоне, у якой кіроўца фургону забіў 13 пешаходаў. 20 жніўня 2017.
22
Аўганскія паліцыянты спрабуюць ратаваць дзіця падчас атакі баевікоў на шыіцкі мячэт у Кабуле. 25 жніўня 2017.
23
Ураган «Гарві» ў Х’юстане. Добраахвотнікі цягнуць лодку з эвакуяванымі людзьмі. 28 жніўня 2017.
24
Камунальнік мые статую У. І. Леніна ў Санкт-Пецярбургу. 28 верасьня 2017.
25
Пажар і выбухі на складзе боепрыпасаў у пасёлку Калінаўка ў цэнтральнай Украіне. Улады эвакуявалі 30 тысяч чалавек. 27 верасьня 2017.
26
Жанчына з каталёнскім сьцягам ідзе па бюлетэнях, якія былі ўкінутыя прыхільнікамі незалежнасьці рэгіёну ад Гішпаніі. Барсэлона, 1 кастрычніка 2017.
27
Баец Сырыйскіх дэмакратычных сілаў, падтрымліваных ЗША, у горадзе Рака. 16 кастрычніка 2017.
28
Шпіталь у сырыйскім горадзе Доўма. 26 кастрычніка 2017.
29
Фатографы дапамагаюць жанчыне з рэлігійнай супольнасьці Рагінг’я выбрацца з ракі падчас яе ўцёкаў зь Мянмы ў Банглядэш. 1 лістапада 2017.
30
Аўганскія жанчыны зьбіраюць шафран у правінцыі Герат. 5 лістапада 2017.
31
Пасьля землятрусу ў горадзе Сарполь-э-Загаб у Іране. 13 лістапада 2017.
32
Нарыхтоўка паліва ў вёсцы Пяскі ва ўсходняй Украіне. 2 сьнежня 2017.
33
Палестынцы паляць шыны падчас сутычкі з ізраільскім войскам у горадзе Рамала на Заходнім беразе, у пратэсьце супраць рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю. 8 снежня 2017.