Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хто адкрыў калідор для палётаў?!» — прарасейскія сэпаратысты на месцы крушэньня Боінга ВІДЭА


Эксклюзіўнае відэа зь месца катастрофы малайзійскага «Боінга» апублікавалі аўстралійскія мэдыі. На ім бачна, як прарасейскія сэпаратысты перабіраюць абломкі самалёта Malaysia Airlines, які быў зьбіты год таму на ўсходзе Ўкраіны. Яны зьдзіўленыя, што самалёт быў пасажырскі.

Відэаролік апублікаваны ў дзень гадавіны трагедыі на сайце аўстралійскага выданьня News Corp Australia.

Выданьне сьцьвярджае, што наяўнае ў яго распараджэньні відэа доўжыцца 17 хвілінаў. На кадрах бачна, як сэпаратысты аглядаюць торбы пасажыраў самалёта, спрабуючы высьветліць прыналежнасьць самалёта, і фатаграфуюць месца крушэньня. За кадрам гучаць тэлефонныя перамовы аднаго з камандзіраў апалчэньня.

На апублікаваным запісе чуваць, як камандзір просіць суразмоўцу трымаць ачапленьне і не пускаць на месца катастрофы цывільных асобаў.

Камандзір таксама паказвае пасьведчаньне адной з бортправадніцаў і кажа, што ўсе пасажыры лайнэра «замежнікі, малайзійцы». Голас за кадрам задаецца пытаньнем: «хто адкрыў калідор для палётаў?». Акрамя таго, камандзір просіць не здымаць на відэа, баючыся, што запіс можа трапіць у інтэрнэт, вынікае з расшыфроўкі перамоваў.

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў крушэньне 17 ліпеня 2014 года побач з пасёлкам Грабава ў Данецкай вобласьці. Загінулі ўсе, хто былі на борце, 298 чалавек.

У мінулую сераду тэлеканал CNN распавёў аб папярэдніх высновах галяндзкіх сьледчых аб крушэньні «Боінга» пад Данецкам. Паводле тэлеканалу, сьведчаньні паказваюць на тое, што вінаватыя прарасейскія апалчэнцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG