У адукацыі маса праблемаў, але ня трэба рушыць тое, што ёсьць. Гэта проста клясыка, гэта квінтэсэнцыя мэтадалягічнага падыходу Лукашэнкі да праблемаў у грамадзтве.
Цэлы разьдзел прысьвечаны аднаму з прыярытэтаў — інфарматызацыі. Але, гаворачы аб задачах у адукацыі, адхіліўшыся ад паперы, ён патрабаваў, каб у школе дзяцей вучылі, як касіць, закручваць лямпачку, а дзяўчынак — прышываць гузікі. Вось і ўся інфарматызацыя.
Авацыяў ужо не было 5 хв, цяпер авацыі запазьніліся. Затое не перабіваюць:) Адключылі апарат, пляскаюць так? #сход16 https://t.co/YYw1Asi1Cz
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
RT @belamova: Краткое выступление Лукашенко: 1. Сено к корове не идёт 2. Школьников будем дрючить 3. Лампочку не умеют вкрутить, а там свет…
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Лукашэнка на #сход16 усё https://t.co/O89ftL3MXd
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
КАРОТКІ ЗЬМЕСТ ВЫСТУПУ ЛУКАШЭНКІ НА #сход16 https://t.co/RVcpRwsH7S
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Агульнае ўражаньне: ніякіх сэнсацыяў, навацыяў, нечага прынцыпова новага. Руціна, якую мы чулі шмат разоў. Апошні раз — гэта падчас выступу Лукашэнкі з пасланьнем у Нацыянальным сходзе ў красавіку. І галоўнае пытаньне: навошта патрэбны быў гэты форум?
Па просьбах чытачоў: самы кароткі склад #сход16 https://t.co/MGYkNUfjs7
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі ацаніў выступ Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім сходзе і патлумачыў, чаму яна сьведчыць пра тупік у разьвіцьці беларускай сыстэмы.