Цікавы тэзіс. Зьвяртаючыся да кіраўніцтва ўраду і Нацбанку, Лукашэнка кажа: рабіце, што хочаце (межы ведаеце), не хадзіце да мяне па кожным пытаньні, але калі эканоміка спыніцца, то адкажаце вы. То бок ахвярныя казлы ўжо прызначаныя, бо ня можа ж сам Бацька адказваць за правалы?
Дзіўнавата слухаць у такім дакладзе дробязныя тэхналягічныя падрабязнасьці, канкрэтныя задачы ў вельмі спэцыфічных сфэрах. Умоўна кажучы, ці варта расказваць, як перабіраць бульбу (як ў вядомым анэкдоце)?
Заўтра ў Лукашэнкі перамовы з кіраўніком КНР Сі Цьзіньпінам! Інвэстыцыйныя праекты, спадарожнік, новы рынак для Беларусі і ўсё такое #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Лукашэнка на #сход16 усё яшчэ амаль даслоўна зачытвае праграму, пра якую ўсё цікавае тут https://t.co/ekiCnJUpmV https://t.co/uqJ7uQ1srU
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
У Эразійскім саюзе было так сабе, кажа Лукашэнка на #сход16. «Но в годы нашего председательства…» — во там было ўжо нармальна
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
На павестцы дня пераход да зялёных тэхналогіі і эканомікі ведаў», — кажа Лукашэнка. #сход16 https://t.co/NjXby4U4jH
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Лукашэнка пра новыя крыніцы энэргіі і пошук карысных выкапней на #сход16. У сэнсе, кажа на сходзе, а выкапні ў зямлі https://t.co/QPex0gFWr8
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Пра АЭС «много необоснованной критики», а прэтэнзіяў ад МАГАТЭ няма, кажа Л. на #сход16. АЭС гэта скачок, таму нас пачынаюць «наклонять»…
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
А пакуль Лукашэнка на #сход16 распавядае пра «зялёную эканоміку» на базе АЭС (ага), мы зачараваныя гэтымі вусамі https://t.co/JHB4aCtbH9
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
RT @svabodka: Трывае Усебеларускі народны #сход16 https://t.co/hZY4qMsul4 https://t.co/8Of9xOJZ3j
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
У трансьляцыі #сход16 даволі доўга паказвалі, як яна ўсьміхаецца, пакуль Лукашэнка пра праграму распавядае. Хто яна? https://t.co/IgK9WqtL5q
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Цікавасьць бачна на кожным твары #сход16 https://t.co/vuxi0kCv2r
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
«Многим это покажется слишком заумно, но я выверил всё», — Лукашэнка пра тое, як «амбіцыёзна» на #сход16 гучыць праграма на «пяцігодку».
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Ужо каторы раз Лукашэнка ставіць задачу скарачэньня дзяржапарату. Дык ужо ж два разы скарачалі! Дык які вынік?
У залі на #сход16 хто не завіс, запісвае на паперку. Нашто? Калі Лукашэнка чытае па паперцы, гэта праграма даслоўна https://t.co/gUeaxRyOkg
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Прызнаемся, у рэдакцыі на #сход16 замест «развиваться и работать» пачулі «раздеваться и работать». Ага, цёпленька, лета...
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Коратка пра рэформы ад Лукашэнкі #сход16 https://t.co/hLeQJjRxhP
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Лукашэнка: «Мы павінны прыцягваць у дзяржаўны апарат самых лепшых. У тым ліку і праз аплату працы. Прыйшоў час прыняць гэтае рашэньне».
То бок, трэба разумець, рыхтуецца рашэньне аб павелічэньні заробку для чыноўнікаў. Можна прадказаць, як нэгатыўна гэта будзе ўспрынята большасьцю насельніцтва на фоне эканамічнага крызісу і падзеньня даходаў.
Лукашэка гаворыць, што ва ўмоным райвыканкаме трэба скараціць 180 супрацоўнікаў да 25. Твары слухачоў на #сход16 напружаныя
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016