Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод удзельнікаў сходу старшыня Савету Рэспублікі Міхал Мясьніковіч (зьлева) і былыя першыя сакратары ЦК КПБ Мікалай Сьлюнькоў (па цэнтры) і Яфрэм Сакалоў.
Сярод удзельнікаў сходу старшыня Савету Рэспублікі Міхал Мясьніковіч (зьлева) і былыя першыя сакратары ЦК КПБ Мікалай Сьлюнькоў (па цэнтры) і Яфрэм Сакалоў.

#сход16 — V Усебеларускі народны сход. Самае цікавае

Пачатак мерапрыемства а 12-й гадзіне. Калі завяршэньне — невядома.

Пяты Ўсебеларускі народны сход праходзіць у Менску 22-23 чэрвеня. Афіцыйны пачатак мерапрыемства — 12:00. Свабода вядзе жывую твітэр-трансьляцыю з Палаца Рэспублікі.

Усебеларускі Сход як народная казка і рытуал

Мерапрыемства праводзіцца раз на пяць год (звычайна перад прэзыдэнцкімі выбарамі, але сёлета — пасьля іх). Сход называецца адной з формаў народаўладзьдзя (Лукашэнкам — «найвышэйшай формай дэмакратыі»). Але 2,5 тысячы дэлегатаў абіраюцца не народам, мэханізм іх фармальнага вылучэньня «ад працоўных калектываў» не «прапускае» на Сход нікога зь іншадумцаў.

Абвясьціць свабоду і пакаяцца. Пра што казалі б вядомыя беларусы на Ўсебеларускім сходзе?

Ніякіх заканадаўчых, выканаўчых і любых іншых паўнамоцтваў Сходу ў Канстытуцыі і законах Беларусі не прапісана. Тым ня меней, на Сходзе мае разглядацца праграма на «пятую пяцігодку» (Свабода ўжо аналізавала 22 абяцаньні гэтай праграмы) і вынікі «чацьвертай пяцігодкі» (за якую ня выкананы ніводны плянавы паказьнік, але знойдзена 8,5 дасягненьняў).

Ці можа быць выкананая праграма, якая выносіцца на Ўсебеларускі народны сход

12:55 22.6.2016

Каб схаваць правал мінулай пяцігодкі, Лукашэнка зрабіў хітры ход. Ён пачаў падводзіць вынікі за 20 гадоў, параўноваць цяперашнюю сытуацыю з тым, што было ў сярэдзіне 1990-х гадоў. То бок знайшоў выгадны пункт адліку. Гэта як у СССР увесь час параўноўвалі з 1913 годам. А недахопы, як прынята, сьпісваюцца на вонкавыя прычыны.

Чарговым разам Лукашэнка ўступіў у палеміку з тымі, хто прапаноўвае «радыкальныя» рэформы. Сэнс — ніякай ломкі беларускай сацыяльнай мадэлі.

12:48 22.6.2016

Лукашэнка ўсяляк падкрэсьліваў, што Ўсебеларускі народны сход прадстаўляе ўвесь народ. Некалькі разоў ён рабіў на гэтым акцэнт.

Як і чакалася, у пачатку дакладу ён зьвярнуўся да тэмы міру, спакою і парадку. І невыпадкова сход быў прызначаны на 22 чэрвеня — гэта дата пачатку мінулай вайны. Галоўны сэнс гэтага ходу такі: сёньня галоўнае не дабрабыт і заробкі, а мір і парадак. А дзеля гэтага трэба адзінства народу, зразумела, вакол правадыра.

12:39 22.6.2016

Лукашэнка ў сваім стылі кажа — «Першы этап станаўленьня незалежнай Беларусі ў 1995–2005 гадах». То бок 1991-га году (году набыцьця незалежнасьці Беларусі) як бы і не было! Гісторыя незалежнай Беларусі, у вэрсіі Лукашэнкі, пачынаецца толькі зь 95-га году, то бок пасьля ягонага абраньня прэзыдэнтам у 1994-ым!

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG