Палітоляг Аляксандар Класкоўскі ацаніў выступ Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім сходзе і патлумачыў, чаму яна сьведчыць пра тупік у разьвіцьці беларускай сыстэмы.
Па просьбах чытачоў: самы кароткі склад #сход16 https://t.co/MGYkNUfjs7
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Агульнае ўражаньне: ніякіх сэнсацыяў, навацыяў, нечага прынцыпова новага. Руціна, якую мы чулі шмат разоў. Апошні раз — гэта падчас выступу Лукашэнкі з пасланьнем у Нацыянальным сходзе ў красавіку. І галоўнае пытаньне: навошта патрэбны быў гэты форум?
КАРОТКІ ЗЬМЕСТ ВЫСТУПУ ЛУКАШЭНКІ НА #сход16 https://t.co/RVcpRwsH7S
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Лукашэнка на #сход16 усё https://t.co/O89ftL3MXd
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
RT @belamova: Краткое выступление Лукашенко: 1. Сено к корове не идёт 2. Школьников будем дрючить 3. Лампочку не умеют вкрутить, а там свет…
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Авацыяў ужо не было 5 хв, цяпер авацыі запазьніліся. Затое не перабіваюць:) Адключылі апарат, пляскаюць так? #сход16 https://t.co/YYw1Asi1Cz
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
У адукацыі маса праблемаў, але ня трэба рушыць тое, што ёсьць. Гэта проста клясыка, гэта квінтэсэнцыя мэтадалягічнага падыходу Лукашэнкі да праблемаў у грамадзтве.
Цэлы разьдзел прысьвечаны аднаму з прыярытэтаў — інфарматызацыі. Але, гаворачы аб задачах у адукацыі, адхіліўшыся ад паперы, ён патрабаваў, каб у школе дзяцей вучылі, як касіць, закручваць лямпачку, а дзяўчынак — прышываць гузікі. Вось і ўся інфарматызацыя.
Лукашэнку на #сход16 тройчы перабілі авацыямі, яшчэ былі авацыі на «нашы дзеці хворыя-гарбатыя». У залі напружыліся https://t.co/nknRxP59Y1
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Тым часам Лукашэнка на #сход16 пра вяртаньне элемэнтарных рэчаў у школьную адукацыю https://t.co/Xksssg9KiA
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Лукашэнку на #сход16 толькі што перабілі аплядысмэнтамі. ШТО?! Гэта зламалася таблічка «авацыі»? 0_О
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
А авацыі былі чамусьці пасьля таго, як ён згадаў, што Расея выбыла з чэмпіянату Эўропы па футболе. Такое раптоўнае русафобства 0_о #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Прыклад неэфэктыўнасьці беларускай мадэлі. На сельскую гаспадарку затрацілі звыш 50 мільярдаў даляраў. Але ў галіне існуюць вялікія праблемы з рэнтабэльнасьцю і акупнасьцю. Затраты на вытворчасьць прадукцыі ў 1,5 разы вышэй, чым у разьвітых краінах.
Каб не Лукашэнка, то і не ведалі б як добра мы жывем #сход16 https://t.co/AZ8O6sb53B
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Прабачце. Яго пастаяна там паказваюць на #сход16 https://t.co/wO6PYtmdN1
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
У фэрмэрскіх гаспадарках трэба на траціну больш рабочых месцаў і ў тры разы большы выпуск прадукцыі да 2020 года — Лукашэнка на #сход16. Ага
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
А тым часам у беларусі растуць «гіганцкія прыватныя аграхолдынгі». Хмм? #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
«Не надо всё тянуть в Минск», — кажа Лукашэнка на #сход16. Бо ў гадзіну піку праехаць ужо цяжка. Гхм. https://t.co/3v3TXg1DZo
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
«Не сено идёт к корове, а корова к сену», — Л. пра тое, што ня трэба ствараць рабочыя месцы і будаваць жытло ў Менску #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Лукашэнка: Нашыя новыя рынкі - Перу, Нікарагуа, Уругвай, Афрыка. А як жа браты з Вэнэсуэлы? #сход16
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016