Украінскія ўлады на мінулым тыдні абвясьцілі аб прыпыненьні ўсіх чыгуначных зносін у гарады Славянск і Краматорск Данецкай вобласьці.
Рашэньне было прынятае на фоне таго, як расейскія войскі прабіваліся наперад і разьбівалі зьнясіленыя абарончыя збудаваньні Ўкраіны на поўначы, усходзе і, што больш важна, на поўдні, прычым горад Пакроўск быў на мяжы падзеньня перад расейскімі войскамі.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў лютым 2022 года станцыя Краматорск была жыцьцёва важнай брамай як для салдат, так і для мірных жыхароў.
За гэты час фатограф Украінскай службы Радыё Свабода Сяргей Нужненка дакумэнтаваў прылівы і адлівы людзей на станцыі, сустрэчы і разьвітаньні, сьлёзы, абдымкі і боль.