Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі статус бежанца ці дапамогу атрымалі 1400 украінцаў


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў правядзе ў Беларусі дасьледаваньне па стаўленьні беларусаў да бежанцаў, перадае БЕЛТА словы прадстаўніка УВКБ ААН Жана-Іва Бушардзі.

Паводле яго словаў, палявая праца ў дасьледаваньні пачнецца ў другой палове 2016 года, вынікі будуць апублікаваныя ў 2017-м. Бушардзі перакананы, што беларусы досыць добра ставяцца да тых, хто прыбывае ў краіну і мае патрэбу ў падтрымцы.

Большасьць бежанцаў, якія прыяжджаюць у Беларусь, едуць з Украіны — украінцаў летась было 75% ад тых, хто зьвярнуўся з прашэньнем пра статус бежанца. З 2014 года ў Беларусі 1600 грамадзянаў Украіны спрабавалі атрымаць статус бежанца, 1400 зь іх атрымалі такі статус альбо дадатковую дапамогу. З пачатку 2016 года па статус бежанца ў Беларусь зьвярнуліся 228 украінцаў і 10 сырыйцаў.

Бушардзі адзначыў, што Беларусь не закрыла мяжы для ўкраінцаў, нягледзячы на колькасьць бежанцаў. Ды на яго думку, Беларусь з улікам колькасьці насельніцтва можа прымаць і больш бежанцаў зь іншых краінаў апроч Украіны, але ў бліжэйшы час, «калі не адбудзецца нейкі інцыдэнт недалёка ад Беларусі», плынь бежанцаў у краіну павялічыцца.

Тым часам у сьвеце колькасьць бежанцаў дасягнула рэкорду за ўвесь час назіраньняў: бежанцамі ў сваіх краінах і за межамі радзімы на канец 2015 года былі 65,3 млн людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG