Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 10–16 сьнежня.
Стоп-кадры тыдня: зьнічка над Крэвам, Ханука ў Маскве, Саакашвілі ў Кіеве
1
Сушка рыбы ў правінцыі Чжэцзян, Кітай.
2
Чалавек-панда чакае турыстаў у цэнтры Кіева.
3
Амэрыканскаму касманаўту Рэндзі Брэсьніку, які правёў 139 дзён у космасе, дапамагаюць выбрацца з апарату „Саюз МС-05“ пасьля прызямленьня ў Казахстане 14 сьнежня.
4
Зьнічка на небе над касьцёлам у Крэве ў Беларусі.
5
Падрыхтоўка да Балю кадэтаў у Крамлі.
6
Пажар каля гораду Карпінтэрыя ў Каліфорніі.
7
Бамбавоз Ту-22М3, які браў удзел у апэрацыі ў Сырыі, прызямляецца на базе каля Аленягорску, Расея, 11 сьнежня.
8
Прыліў на пляжы ў Сан-Сэбастыяне, Гішпанія.
9
Габрэі ў Маскве сьвяткуюць Хануку, 12 сьнежня.
10
Зімовае купаньне ў рацэ Сунгуры, Кітай.
11
Від з вакна палестынскай кватэры пасьля ізраільскага бамбаваньня ў сэктары Газа.
12
Антыўрадавы пратэст у Бухарэсьце, 10 сьнежня.
13
Ізраільскія сілы ўжываюць сьлезацечны газ супраць палестынскіх пратэстоўцаў у Бэтлееме.
14
Мітынг у падтрымку Міхэіла Саакашвілі ў Кіеве, 10 сьнежня.
15
Міхэіл Саакашвілі ў судзе ў Кіеве, 11 сьнежня.