Рух цягнікоў пад пуцепровадам, што на 363-м кілямэтры трасы М10, адноўлены рух цягнікоў, піша сайт Беларускай чыгункі. На раніцу 29 красавіка рух аўтамабіляў па пуцепроваде па-ранейшаму перакрыты.
Аўтамабілі, што едуць па трасе Кобрын–Гомель–Расея, цяпер накіроўваюць у аб’езд празь Дзятлавічы і Бараўцы; гэта каля 15 км лішняй (толькі часткова асфальтаванай) дарогі. Рамонтнікі рыхтавалі мэталёвыя апорныя канструкцыі, каб цягнікам было бясьпечна ехаць пад мостам, пісаў Tut.by.
Дэфармацыя будаўнічых канструкцыяў была выяўленая 28 красавіка падчас плянавага капітальнага рамонту. Работы пачалі яшчэ 4 красавіка — з паведамленьняў рамонтнікаў незразумела, ці пашкоджаньні зьявіліся да пачатку рамонту, ці падчас яго.
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі залічыла ў шэраг «аварыйных канструкцыяў» масты ўжо ў пяці гарадах. Усе яны збудаваныя паводле аднаго праекту. У пэрспэктыве будзе вызначана трываласьць іншых стратэгічных аб’ектаў.
Пяцёрка аварыйных мастоў Беларусі
Кожны пяты мост у Менску мае патрэбу ў капітальным рамонце, некаторыя — у тэрміновым