Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу «дармаеда» Віктара Рубцова суд разглядаць адмовіўся


У Гомлі падалі другі пазоў супраць «падатку на дармаедзтва»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:44 0:00

Другі пазоў у Гомлі супраць патрабаваньня падатковай інспэкцыі сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў падаў 37-гадовы Віктар Рубцоў. Архіўнае відэа

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Андрэй Цалуйка адмовіў у тым, каб распачаць грамадзянскую справу па скарзе сына палітэмігранта Віктара Рубцова на дзеяньні раённай падатковай інспэкцыі, якая патрабуе ад яго сплаціць «дармаедзкі» падатак за 2015 год.

У вызначэньні судзьдзі сказана, што справа «непадведамная суду агульнай юрысдыкцыі», бо закранае пытаньне адпаведнасьці дэкрэту № 3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка, які дапамагаў Рубцову скласьці скаргу, лічыць, што такім чынам суд пазбавіў грамадзяніна права на судовую абарону:

«Віктар Рубцоў прайшоў дасудовы парадак аспрэчваньня патрабаваньня на выплату „дармаедзкага“ збору і зьвярнуўся ў той жа суд Цэнтральнага раёну, як і ягоны папярэднік Аляксандар Сямёнаў. І патрабаваньні ў сваёй скарзе ён выклаў аднолькавыя: паставіць перад Канстытуцыйным судом пытаньне на адпаведнасьць дэкрэту № 3 Асноўнаму Закону, прызнаць удзел Рубцова ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў у 2015 годзе. І калі ў першым выпадку суд разглядаў пазоў, то скарга Рубцова наагул пакінута без разгляду, бо папярэдні суд ужо прызнаў, што такія скаргі агульным судам непадведамныя».

У заяве Віктар Рубцоў адзначыў, што ў 2015 годзе плаціў зямельны падатак, дзяржпошліну на замену пашпарта, пасьведчаньня кіроўцы, натарыяльнае афармленьне жылога дома. Апрача таго, кожны месяц уносіў плату за мабільную сувязь, у квітку якой пазначаны і падатак на дабаўленую вартасьць. Рубцоў да 2015 году працаваў мантажнікам устаноўкі плястыкавых вокнаў, але замоваў паменела, і ён страціў працу.

І калі ў выпадку з Аляксандрам Сямёнавым яшчэ да вынясеньня пастановы суду Цэнтральнага раёну Гомельскі гарвыканкам вызваліў гэтага гамельчука ад сплаты збору на фінансаваньне дзяржаўных расходаў, то на зварот Віктара Рубцова суд ніяк не адрэагаваў.

Відавочна, што такі самы вынік, як і ў Рубцова, чакае і яшчэ аднаго заяўніка ў суд наконт «дармаедзкага» збору — відэаблогера Максіма Філіповіча. У 2015 годзе ён працаваў кіроўцам на прадпрыемстве «Сэйсматэхніка» менш як паўгода, бо кантракт не працягнулі. Але ў падатковай інспэкцыі на гэта разьвялі рукамі: раз працаваў меней за 6 месяцаў, значыць, плаці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG