Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі так будзе працягвацца, то людзі проста выйдуць на вуліцы і перакрыюць рух», — Мікалай Чарнавус зладзіў чарговы пікет


Мікалай Чарнавус ладзіць пікет у Баранавічах
Мікалай Чарнавус ладзіць пікет у Баранавічах

Баранавіцкі актывіст і прадпрымальнік Мікалай Чарнавус правёў у мясцовым парку чарговы пікет. Ён заклікаў пачуць думку грамадзянаў краіны, у адваротным выпадку, як лічыць Чарнавус, чыноўнікі пабачаць абурэньне людзей.

«У шматлікіх гарадах краіны прайшлі акцыі раззлаваных беларусаў, але абурэньне і думку людзей улады праігнаравалі. Таму зусім натуральна, што неўзабаве ўлады ўрэшце пабачаць рэакцыю грамадзянаў, калі мы выйдзем на вуліцы гарадоў і перакрыем аўтамагістраль і чыгунку. Мы заблякуем рух па ўсёй краіне: ад Берасьця да Воршы».

На думку Мікалая Чарнавуса, абурэньне грамадзянаў расьце адпаведна росту аплатаў і пабораў:

«Ужо цяпер накаляецца, я б сказаў, сытуацыя з камунальнымі плацяжамі, якія становяцца несувымерныя памеру заробкаў людзей. Акрамя таго, зьяўляецца інфармацыя, што ўжо нібыта ходзяць па кватэрах „дармаедаў“ падаткоўцы, каб спагнаць зь людзей зборы. Калі так будзе працягвацца, то людзі проста ня будуць чакаць да 25 сакавіка, проста выйдуць на вуліцы і перакрыюць рух па галоўных дарогах краіны».

Напярэдадні міліцыянты выклікалі бацьку і сына Мікалаяў Чарнавусаў у РАУС. Праваахоўнікі прадэманстравалі актывістам здымкі з маршу «недармаедаў», які адбыўся ў Баранавічах 26 лютага.

Але Чарнавусы не прызналіся, што на фота яны. Адмовіліся актывісты і ад таго, што нібыта яны арганізатары масавага мерапрыемства.

У такім выпадку міліцыянтам цяпер неабходна адшукаць сьведак, якія б паказалі адваротнае. Калі ж сьведак ня знойдзецца, то справа супраць Мікалаяў ня будзе заведзена.

У выніку міліцыянты выпісалі прадпрымальнікам позвы зьявіцца ў РАУС сёмага сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG