Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 гадоў для былога баранавіцкага начальніка ДАІ, які пʼяны зьбіў на сьмерць жанчыну

абноўлена

На 7 гадоў асудзілі маёра ДАІ, які насьмерць зьбіў жанчыну
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:48 0:00

На 7 гадоў асудзілі маёра ДАІ, які насьмерць зьбіў жанчыну

Сем гадоў калёніі агульнага рэжыму, а да таго ж 5 гадоў бяз права займаць адказныя дзяржаўныя пасады і кіраваць аўто.

Судзьдзя Ляхавіцкага раённага суду вынесла прысуд у дачыненьні да былога выканаўцы абавязкаў кіраўніка баранавіцкага ДАІ Андрэя Валкавыцкага, які летась 26 лістапада сеў моцна пʼяны за стырно аўтамабіля і забіў на сьмерць на пешаходным пераходзе Вольгу Стралкоўскую.

Акрамя турэмнага зьняволеньня, судзьдзя пастанавіла спагнаць з былога міліцыянта 35 тысяч рублёў маральнай кампэнсацыі сямʼі забітай ім жанчыны. Андрэй Валкавыцкі мусіць таксама аплаціць і судовыя выдаткі.

Бацькі забітай Вольгі Стралкоўскай лічаць прысуд справядлівым і ня маюць намеру аспрэчваць пастанову судзьдзі.

Яшчэ падчас папярэдняга судовага паседжаньня пракурор запатрабаваў для абвінавачанага пяць гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG