За тры дні ў Орску тройчы прарвала дамбу. Цяпер затопленымі застаюцца амаль 13 тысяч жылых дамоў і каля 15 тысяч прысядзібных участкаў. На раніцу 10 красавіка адтуль эвакуавалі больш за 7,7 тысячы чалавек. У выніку паводкі загінулі сама меней пяцёра.
У Орску і Арэнбурскай вобласьці абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча фэдэральнага ўзроўню. Узровень вады ў рацэ Ўрал у Арэнбургу дасягнуў 996 сантымэтраў, што на 66 см вышэй за небясьпечны ўзровень. У Орску вада пачынае спадаць. Нармалізацыя чакаецца не раней за 25 красавіка, паведамляюць улады Арэнбургу.
Наступствы паводкі ў Арэнбурскай вобласьці Расеі на спадарожнікавых здымках
Спадарожнікавыя здымкі паказваюць зоны затапленьня ў Арэнбурскай вобласьці Расеі праз паводку і прарыў дамбы.