Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: Паколькі ўлады атрымалі індульгенцыю, то ў іх зараз ёсьць магчымасьць проста пляваць усім у твар


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Адзін зь лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец назваў рашэньне ЭЗ пра скасаваньне большасьці санкцыяў супраць афіцыйнага Менску памылковым.

«Шкада, што эўрапейцы вырашылі заплюшчыць вочы на беззаконьне, рэпрэсіі, фальшаваньне выбараў, задушэньне нацыянальнай мовы, культуры і зьнішчэньне чалавечай годнасьці ў самым сэрцы Эўропы. Адпушчэньне грахоў, якое праштампаванае сёньня, — гэта такая індульгенцыя, якая адкрывае шлях для далейшай дзейнасьці зла ў Беларусі. Цяпер Ярмошына можа нахабна рагатаць у твар як беларусам, так і замежнікам: „Ага, зьелі, не падавіліся?“ Цяпер Лукашэнка можа куражыцца і прадстаўляцца ў эўрапейскіх сталіцах законным прэзыдэнтам, хаця народ яго не абіраў. Але ёсьць Бог, і ён усё бачыць. Ёсьць беларусы, якіх усё гэта дастала да глыбіні душы. Праўда пераможа рана ці позна. А за гэтую памылку, якую сёньня робіць Эўропа, многім замежным палітыкам будзе проста сорамна».

Ці прывядзе гэта да аслабленьня залежнасьці Беларусі ад Расеі?

«Дзясяткі прарасейскіх арганізацый, у тым ліку і ваеннага характару, зарэгістраваныя ў Беларусі. А БХД і Малады фронт — дагэтуль не. Гэта паказвае, наколькі рэжым хоча незалежнасьці ад Масквы. Ён нават калі б і хацеў, ня можа яе дамагчыся».

Ці памяняецца нешта ў дзейнасьці беларускіх уладаў?

«Паколькі ўлады атрымалі індульгенцыю, то ў іх зараз ёсьць магчымасьць проста пляваць усім у твар. Дай бог, каб мы ня ўбачылі ў першыя ж дні і тыдні пасьля гэтага рашэньня закручваньня гаек і новых палітвязьняў, новых крымінальных спраў. Калі гэта адбудзецца, ну вось тады, як кажуць, працьверазеюць многія эўрапейцы. Дай бог, каб гэтага не было, па крайняй меры бліжэйшыя тыдні і месяцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG