Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі вітае рашэньне Эўразьвязу


Дзьмітры Мірончык
Дзьмітры Мірончык

«Вітаем сёньняшняе рашэньне Рады міністраў замежных спраў Эўрапейскага Зьвязу аб адмене большасьці абмежавальных мер у дачыненьні да Беларусі і актывізацыі супрацоўніцтва з нашай краінай, — заявіў сёньня Свабодзе прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Дзьмітры Мірончык, камэнтуючы рашэньне міністраў замежных спраў ЭЗ у Брусэлі. — Дадзенае рашэньне зьяўляецца важным этапам на шляху поўнай нармалізацыі адносін і адкрывае новыя магчымасьці для пашырэньня разнаплянавага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і ЭЗ, выхаду яго на якасна іншы ровень. Перакананыя, што гэта адпавядае інтарэсам Беларусі, Эўразьвязу і ўсяго эўрапейскага рэгіёну ў цэлым».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі асабліва падкрэсьліў важнасьць дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем:

«Прынятае рашэньне Рады Эўразьвязу наглядна сьведчыць аб тым, што менавіта дыялёг зьяўляецца найбольш эфэктыўным сродкам урэгуляваньня рознагалосьсяў. Спадзяёмся, што яно будзе садзейнічаць умацаваньню рэгіянальнай стабільнасьці і бясьпекі. Гатовыя ўнесьці свой уклад у дадзены працэс».

Дзьмітры Мірончык таксама заявіў, што «Беларусь адкрытая да працягу канструктыўнага дыялёгу з Эўрапейскім Зьвязам і яго краінамі-сябрамі па ўсіх пытаньнях, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG