Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лазавік пра скасаваньне санкцый: «Гэтае рашэньне — доўгачаканае»


Мікалай Лазавік
Мікалай Лазавік

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік уваходзіў у «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Сёньня рада міністраў замежных спраў Эўрапейскага Зьвязу канчаткова зьняла санкцыі са 171 асобы, сярод якіх ёсьць і сябры Цэнтравыбаркаму.

З гэтай нагоды Мікалай Лазавік сказаў Свабодзе:

«Гэтае рашэньне — доўгачаканае.

Я неаднаразова казаў, што ў арганізацыі майго асабістага жыцьця гэтыя абмежаваньні нічога не накладалі. Але ў рамках службы я быў пастаўлены ў пэўныя рамкі. І я, і некаторыя іншыя чальцы Цэнтравыбаркаму не маглі ўдзельнічаць у шэрагу міжнародных канфэрэнцыяў і сэмінараў, якія праводзіліся ў Эўропе. Хоць тэматыка іх была, як кажуць, наша — удасканаленьне выбарчага заканадаўства. Таму магу сказаць, што мы з задавальненьнем прымаем сёньняшняе рашэньне.

Асабліва я рады за тых чальцоў выбарчай камісіі, за тых дзяржаўных службоўцаў, якія жывуць у памежных раёнах Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей. Жыхары гэтых рэгіёнаў часта робяць, скажам так, паходы выходнага дня ў суседнія краіны Эўразьвязу. А для іх гэтыя абмежаваньні закрывалі такую дарогу. Таму мы ў ЦВК лічым, што справядлівасьць нарэшце адбылася».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG