Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка ў Менску на 85-м годзе жыцьця.
Ніл Гілевіч — сябра Саюзу пісьменьнікаў з 1954 году. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1956), кандыдат філялягічных навук, прафэсар катэдры беларускай літаратуры філфаку БДУ. У 1980-89 — першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Ляўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), народны паэт Беларусі (1991).
Ніл Гілевіч з 60-х гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, у якасьці дэпутата Вярхоўнага Савету XI скліканьня быў адным з ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах.
У Вярхоўным Савеце XII скліканьня ўзначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны.
У 1989−1997 старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Адзін з сустрашыняў Усебеларускага Зьезду за Незалежнасьць (ліпень 2000 году).
У канцы 2013 году выйшаў апошні 23-ці том ягонага Збору твораў.
На разівітаньне прыйшоў амбасадар Літвы Эвалдас Ігнатавічус #Гілевіч
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.4.2016
«Гэты чалавек усё сваё жыцьцё прысьвяціў змаганью за беларускую мову, за беларускую дзяржаву» — заявіў у інтэрвію Свабодзе былы мінстар замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка, які прыйшоў на пахаваньне Ніла Гілевіча.
Труна ўсталявана ў Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы. Шмат людзей прыходзіць зь бел-чырвона-белымі кветкамі.
З афіцыйных асоб на развітаньні быў заўважаны міністар культуры Барыс Сьвятлоў, які прыйшоў з букетам чырвоных ружаў, і амбасадар Літвы Эвалдас Ігнатавічус. На развітаньне прыходзяць шмат літаратараў, а таксама простых людзей.
справа - Віктар Казько #гілевіч https://t.co/4LRMOJmwZm
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.4.2016
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, а таксама Філярэт выказа. спачуваньні з нагоды сьмерці Гілевіча #гілевіч
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.4.2016
Сьвятар Георгі Латушка і акадэмік Радзім Гапэцкі #гілевіч https://t.co/KaUvRuHaXE
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.4.2016
Паніхіда ў Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы завершаная. Разьвітаньне зь Нілам Гілевічам працягнецца на Кальварыйскіх могілках, дзе яго пахаваюць.
У Сьвята-Петрапаўлаўскі сабор разьвітацца з паэтам прыйшлі тысячы беларусаў з розных куткоў краіны. Памінальная служба ішла па-беларуску, яе вёў сьвятар Георгі Латушка. На грамадзянскай паніхідзе выступілі старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч, акадэмік Радзім Гарэцкі, экс-старшыня Вярхоўнага Савета 12 скліканьня, прафэсар Станіслаў Шушкевіч, паэт Анатоль Вярцінскі, дэкан філялягічнага факультэта БДУ Іван Роўда, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, першы міністар замежных спраў незалежнай Беларусі Пётар Краўчанка, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі імя Ежы Гедроўця Віктар Казько.
Пахавалі народнага пісьменьніка Беларусі Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках побач з жонкай Нінай Іванаўнай. Некалі Васіль Быкаў назваў Ніла Гілевіча «Голасам Беларушчыны», а Ніну Іванаўну — «Анёлам Беларускасьці».
Відэарэпартаж з разьвітаньня зь Нілам Гілевічам