Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы пачынаюць гуманітарную місію ва Ўкраіне


Яе асноўная мэта — дапамагчы праваабарончым арганізацыям Украіны, якія займаюцца перасяленцамі, пацярпелымі ад збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Распачнуць яе 4 чэрвеня ў Харкаве, дзе налічваецца каля 100 тысяч перасяленцаў. Потым праца місіі пашырыцца на Чарнігаў, Львоў, Чаркасы і Адэсу.

Праваабарончую гуманітарную місію ва Ўкраіне ініцыяваў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Каардынатар місіі Зьміцер Салаўёў cказаў, што беларускія валянтэры будуць працаваць пры арганізацыі «Станцыя Харкаў», якая спэцыялізуецца на дапамозе перасяленцам.

«Ужо распрацаваны графік працы валянтэраў: кожны зь іх будзе працаваць па два тыдні. Мы зьбіраемся кожны дзень весьці дзёньнік місіі ў фэйсбуку і рабіць рэпартажы. Мы гатовыя ўзаемадзейнічаць у любым кірунку, дзе будзем патрэбныя. Будзем дапамагаць і ў папяровай працы, дапамагаць перасяленцам пісаць дакумэнты, заяўкі на падтрымку. Таксама будзем ствараць базы дадзеных людзей, якія могуць дапамагчы, таму што ў арганізацыяў ёсьць вялікія акаўнты ў фэйсбуку і ў іншых сацыяльных сетках, дзе яны зьбіраюць інфармацыю, якую пасьля трэба сыстэматызаваць, абтэлефаноўваць гэтых людзей. Акрамя таго, мы будзем наладжваць стасункі зь іншымі праваабарончымі ўкраінскімі арганізацыямі, каб надалей супрацоўнічаць, рабіць нашу дзейнасьць міжнароднай, больш адкрытай і выкарыстоўваць украінскі вопыт і ў нашай надзённай працы».

Беларускія праваабаронцы плянуюць зрабіць місію пастаяннай і запрашаць да ўдзелу іншыя праваабарончыя арганізацыі, паведамляе spring96.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG