Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У беларускай міліцыі індульгенцыя на беспакаранасьць», — Аляксей Паліховіч


Анархіст, фігурант «Балотнай справы», расейскі грамадзянін зь беларускім прозьвішчам (дзяды-прадзеды зь Беларусі). Аляксею Паліховічу забаранілі ўезд у Беларусь на рэкордны тэрмін — 10 гадоў, хоць звычайна такі тэрмін не перавышае пяці. Усё за ўдзел у Дні Волі ў Менску 25 сакавіка 2017 году. А перад тым як пакінуць Беларусь, адседзеў 12 сутак на Акрэсьціна.

Сваімі назіраньнямі і думкамі Аляксей Паліховіч падзяліўся ў інтэрвію для Свабоды:

«У Беларусі і Расеі падобныя рэжымы, але ў Беларусі больш жорстка».

Пра міліцыю

"Беларускія міліцыянты нагадваюць непужаных расейскіх паліцыянтаў з правінцыі. У тым сэнсе, што хлусяць на судовых паседжаньнях абсалютна бязбоязна.

У Маскве паліцыянты ўсё-ткі маюць у галаве нейкую абмежавальную лінію, за якую не заходзяць.

Хоць, магчыма, у беларускай міліцыі ёсьць нейкая індульгенцыя на беспакаранасьць".

Пра Акрэсьціна

"За 12 дзён пабываў у розных камэрах, пабачыў самых розных людзей. Правыя — левыя, палітычныя — непалітычныя. Усе адрозьненьні зьнікаюць, пакуль сядзіш у камэры. Усе абʼядноўваюцца, каб палегчыць сабе ўмовы. Скідаюцца харчамі і рэчамі. Не канфліктуюць".

Пра анархізм

"Я, вядома, разумею, што заўтра большасьць людзей ня кінецца чытаць Крапоткіна і ствараць наўпроставую дэмакратыяю па-за дзяржаўнымі інстытутамі.

Але большасьці людзей трэба ведаць, што анархісты заўжды на пярэднім пляне там, дзе адбываецца несправядлівасьць з боку дзяржавы.

Таму сілавыя структуры ня любяць анархістаў па ўсім сьвеце. Асабліва ў аўтарытарных краінах, дзе міліцыя служыць не закону, а трымальніку ўлады".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG