Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуналка ў Беларусі пайшла ўгару


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 1 верасьня ў Беларусі вырастуць цэны на прыродны і звадкаваны газ, а таксама тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію. Гэта прадугледжана пастановай ураду ад 24 жніўня.

У выніку за камунальныя паслугі спажыўцы заплацяць на 8% больш. Наступная індэксацыя тарыфаў чакаецца ў сьнежні. Апошні раз камуналка даражэла 1 сакавіка.

Намесьнік міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Іван Вежнавец паведаміў 17 жніўня пра падвышэньне камуналкі на 8% з 1 верасьня. Гэты рост ён патлумачыў «ростам даходаў насельніцтва». З 1 сьнежня камуналка падвысіцца на 10% «зыходзячы з росту заробкаў».

Са студзеня наступнага году ў Беларусі плянуецца выйсьці на 100-працэнтны ўзровень кампэнсацыі выдаткаў па ўсіх паслугах ЖКГ, за выключэньнем цеплавой энэргіі. Ацяпленьне і гарачае водазабесьпячэньне насельніцтва будзе аплачваць паводле субсыдаваных тарыфаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG