Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня: Тайваньскі землятрус, Стармэн у космасе і сьнег, сьнег, сьнег...

1
Наступствы землятрусу ў горадзе Хуалянь, Тайвань, 7 лютага

2
Білборд у засьнежаным Кіеве (AP/Efrem Lukatsky)

3
Дзьмітры Рэйхерд з Казахстану выступае ў фрыстайле на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане, 9 лютага. (TASS/Sergei Bobylev)

4
Паліцыя не дае дэманстрантам паліць партрэты паўночнакарэйскага лідэра Кім Чон Ына падчас пратэстаў перад адкрыцьцём Алімпіяды ў Пхёнчxане, 9 лютага. (Reuters/Edgar Su)

5
Старман у "Тэсьле", запушчаны ў космас на ракеце Falcon Heavy Ілана Маска 6 лютага з мысу Канавэрал у Флорыдзе. (AFP/SpaceX)

6
Палестынская пара чакае на памежным пераходзе Рафах паміж Паласой Газа і Эгіптам. Пераход быў адкрыты на тры дні з гуманітарных меркаваньняў. (epa-EFE/Mohammed Saber)

7
Трэніроўка фрыстайлістаў у Пхёнчангу. (epa-EFE/Sergei Ilnitsky)

8
Генэральная рэпэтыцыя дэбютантаў на 62-м Венскім балі ў Венскай опэры. (epa-EFE/Lisi Niesner)

9
Кашмірская жанчына на беразе возера Дал у Срынагары, летняй сталіцы Кашміру, 7 лютага. (epa-EFE/Farooq Khan)

10
Паўночнакарэйцы выглядаюць у акно парома. (Reuters/Kim Hong-Ji)

11
Падрыхтоўка да сабачых спаборніцтваў у навакольлях Краснаярску, Расея. (Reuters/Ilya Naymushin)

12
Пакістанскія рыбакі на беразе Аравійскага мора ў Карачы. (epa-EFA/Rehan Khan)

13
Цагельня ў Дацы, Бангладэш. (Reuters/Mohammad Ponir Hossain)

14
Сьнег у Алма-Аце, 6 лютага. (Reuters/Shamil Zhumatov)

15
Традыцыйны сярэднеазіяцкі спорт кок-бору (бузкашы, улак-тартыс) у навакольлях Бішкеку. (AFP/Vyacheslav Oseledko)

16
У Маскоўскім батанічным садзе, 4 лютага. (AFP/Maxim Marmur)

17
Збор перцу чылі на фэрме ў навакольлях Ахмадабаду, Індыя. (Reuters/Amit Dave)

18
Занесены сьнегам Багаслоўскі манастыр ва Ўладзімірскай вобласьці, Расея. (AFP/Konstantin Chalabov)

19
Жаўнер Свабоднай сырыйскай арміі на вуліцы ў горадзе Эль-Баб. (Reuters/Khalil Ashawi)

20
Пасьля авіяналёту ў горадзе Дума, Сырыя, 7 лютага