Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня: амбасадар у палонцы, маразы, кроў, агонь
1
Так выходзяць на вуліцу ў моцныя маразы ў правінцыі Аньхой, Кітай.
2
Гэлікоптары суправаджаюць прылёт прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў аэрапорт Цюрыху 25 студзеня, па дарозе ў Давос, Швайцарыя. (REUTERS/Арнд Вегман)
3
Акунаньне ў палонку на рацэ Нява ў Санкт-Пецярбургу, Расея. (AP/Дзьмітры Лавецкі)
4
Рэканструкцыя царквы ў Яраслаўлі, Расея. (AFP/Младэн Антонаў)
5
Сьнег у Суздалі, Расея. (AFP/Младэн Антонаў)
6
На месцы выбуху ў Бэнгазі, падчас якога загінула як найменей 34 чалавекі, Лібія. (AFP/Абдула Дома)
7
Апэрацыя супраць нападнікаў на офіс агенцтва міжнароднай дапамогі дзецям у Джэлалабадзе, Аўганістан (Reuters/Парвіц)
8
Чалавек зь вядром вады спрабуе патушыць пажар у сваёй краме на рынку ў Калькуце, Індыя. (epa-EFE/Піял Адзікары)
9
Шэрань на замочках у зімовым парку ў Менску. (Reuters/Васіль Фядосенка)
10
Сырыйскі хлопчык трымае кіслародную маску на твары немаўляці пры паведамленьнях пра газавую атаку на ўскраіне Дамаску. Ад пачатку вайны ў Сырыі ў 2011 годзе ААН ня раз абвінавачвала ўрад Башара Асада ў выкарыстаньні нэрвова-паралітычнага газу зарын. (AFP/Хасан Махамад)
11
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс ля Сьцяны плачу ў Ерусаліме, Ізраіль. (AFP/Томас Кокс)
12
Украінцы стварылі жывы ланцуг праз Днепр падчас сьвяткаваньня Дня адзінства ў Кіеве, 22 студзеня. (epa-EFE/Сяргей Далжэнка)
13
Японская тэнісістка Наомі Осака падчас матчу на Australian Open у Мэльбурне. (Reuters/Ісэ Като)
14
Амэрыканскі амбасадар у Расеі Джон Гантсман акунаецца на праваслаўнае Вадохрышча ў палонку ў Новаерусалімскім манастыры ў горадзе Істра, Расея. (TASS/Сяргей Бобылеў)
15
Чалавек спрабуе ўцячы з балькону падчас нападу баевікоў на гатэль Інтэркантынэнталь у Кабуле, Аўганістан. (Reuters/Амар Сабгані)