Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 16-22 верасьня
Стоп-кадры тыдня: Гарачая Каталёнія, землятрус у Мэхіка, паломнікі ў Умані
1
Дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасьці Каталёніі ў Барсэлёне. (Reuters/Albert Gea)
2
Пратэстовец у воблаку сьлезацечнага газу падчас сутычак з паліцыяй падчас акцыяў супраць рэформаў у працоўным заканадаўстве, Парыж, 21 верасьня (epa-efe/Etienne Laurent)
3
Рабочыя грузяць абсталяваньне з судна, якое было выкінутае на бераг ураганам "Ірма", Самэрлэнд Кі, Флорыда, ЗША. (Reuters/Carlo Allegri)
4
Ультраартадаксальныя паломнікі ля магілы Рабі Нахмана з Брацлаву напярэдадні юдэйскага сьвята Новага Году (Рош гашана), Умань, Украіна. (Reuters/Valentyn Ogirenko)
5
Лягер уцекачоў мусульманаў-рагінг’я, Банглядэш. (Reuters/Cathal McNaughton)
6
Коньнікі на сьвітаньні ў Гайд-парку, Лёндан, 20 верасьня. (Reuters/Toby Melville)
7
Ратаўнікі на руінах дома, разбуранага землятрусам у Мэхіка, 19 верасьня. (Reuters/Carlos Jasso)
8
Галубы купаюцца ў фантане, Кіеў. (Reuters/Gleb Garanich)
9
Дзеці гуляюць на падбітым танку сырыйскіх урадавых сілаў у горадзе Басра-эш-Шам на поўдні Сырыі, 19 верасьня. (Reuters/Alaa al-Faqir)
10
Дзеці-рагінг’я ў лягеры ўцекачоў у мясцовасьці Кокс-Базар у Банглядэшы, 19 верасьня. (Reuters/Cathal McNaughton)
11
Будаўнічыя працы на стадыёне Кацярынбург-Арэна, дзе будуць праходзіць матчы футбольнага Чэмпіянату сьвету 2018 году. (Reuters)
12
Працёк нафты з танкера на пляжы Аёс Космас у Атэнах, Грэцыя, 17 верасьня. (Reuters/Giorgos Moutafis)
13
Беларускі вайсковы верталёт на манэўрах "Захад-2017" каля Ружанаў. (AFP/Sergei Grits)