Самыя яркія і эмацыйныя фатаграфіі ад сусьветных агенцтваў за першы тыдзень 2018 году.
Стоп-кадры тыдня: шэсьце ў гонар Бандэры, фэстываль лёду ў Кітаі і навагодняя ноч на Капакабане
1
Фэстываль лёду і сьнегавых скульптураў у Харбіне (Кітай), 5 студзеня.
2
Мужчына на Бруклінскім мосьце ў Нью-Ёрку падчас шторму Грэйсан, 4 студзеня.
3
Дэманстранты ў Пакістане паляць амэрыканскі сьцяг.
4
Людзі кормяць чаек на Басфоры ў Стамбуле.
5
Танцы на Цьвярской вуліцы ў Маскве падчас фэсту ў гонар Новага года і Раства, 2 студзеня.
6
Чалавек трымае шчанюка ў цёплай куртцы, назіраючы за навагоднім парадам на поўначы Румыніі.
7
Чалавек ідзе ўздоўж ракі Енісей, пакрытай тонкім лёдам, пры тэмпэратуры паветра мінус 25 градусаў па Цэльсіі, за межамі Краснаярска, Расея.
8
Чалавек сустракае Новы год на пляжы Капакабана, Рыя-дэ-Жанейра, 1 студзеня.
9
Праваслаўны сьвятар трымае фатаграфію забітай ўкраінскай адвакаткі Ірына Наздроўскай. Кіеў, 2 студзеня.
10
Нью-Ёрскія пажарнікі працуюць у шматкватэрным доме ў Бронксе, 2 студзеня.
11
Шэсьце ў гонар 109-й гадавіны з дня нараджэньня Сьцяпана Бандэры, аднаго з заснавальнікаў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, у Кіеве, 1 студзеня.