Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
«Чырвоны балет» у Менску, дагістарычны сабака, заплыў сярод ільду. 15 фотаімгненьняў тыдня

1
Залатая скульптура Пэмы, увасабленьне славы ў грэцкай міталёгіі, на даху Дрэздэнскага унівэрсытэту выяўленчых мастацтваў.

2
Шчанюк дагістарычнага сабакі, узрост якога 18 000 гадоў. Ён быў знойдзены ў вечнай мерзлаце на Далёкім Усходзе Расеі ў 2018 годзе. Поўсьць, зубы і вусы жывёлы выдатна захаваліся.

3

4
Дзеці катаюцца на карусэлі ў Лахоры, Пакістан.

5
Аўганскі прадавец гарбаты запаўняе чайнікі для кліентаў на рынку ў Кабуле.

6
Жыхары вёскі вырываюць водныя каштаны з вадаёме ў Канпуры ў штаце Ўтар-Прадэш у Індыі.

7
Маракі ВМС Індыі прымаюць удзел у сьвяткаваньні Дня ваенна-марскога флёту ў Мумбаі 4 сьнежня.

8
Украінскія пажарныя тушаць пажар, які ахапіў будынак каледжа ў цэнтры Адэсе.

9
Салдат Народна-вызваленчай арміі Кітаю скача праз кальцо падчас вайсковых вучэньняў у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёне.

10
Адлюстраваньне ў лужыне чалавека, калі ён праходзіць паўз царкву Святога Клімэнта ў Маскве.

11
Мігрант ходзіць зімовым у лягеры ўцекачоў Вучак непадалёк ад Біхача, у паўночна-заходняй Босьніі і Герцагавіне.

12
Чалавек ездзе на дамбе ў Легазпі, Філіпіны. Тайфун Камуры 2 снежня прымусіў закрыць міжнародны аэрапорт у Маніле. Тайфун таксама паўплываў на гульні Паўднёва-Ўсходняй Азіі, якія цяпер адбываюцца.

13
Плывец у ледзяной вадзе ракі Амур у Благавешчанску, Расея.

14
Рабочы выкарыстоўвае кавалак тканіны як маску, каб ня дыхаць пылам на працы ў баваўнянай майстэрні ў Пэшавары, Пакістан.

15
Беларускія танцоры балета падчас балету "Ор і Ора" ў Менску.