Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадуктовае эмбарга стала «неверагодным посьпехам для Беларусі», — Рассельгаснагляд


Праз прадуктовае эмбарга, уведзенае Крамлём супраць краінаў Захаду, Беларусь істотна павялічыла пастаўкі ў Расею прадуктаў, у тым ліку нелегальных, сьцьвярджаюць у Рассельгаснаглядзе.

Прадстаўнік ведамства Юлія Мелана паведаміла ТАСС, што за мінулы год у Расеі зьнішчылі больш за 7,5 тысяч тон санкцыйных прадуктаў. У асноўным зьнішчаліся яблыкі, грушы, пэрсікі, таматы, перац, баклажаны, клубніцы, апэльсіны, нектарыны, вінаград.

Мелана сказала, што «ўведзеныя Расеяй меры сталі неверагодным посьпехам для Беларусі». Прычым гэта тычыцца ня толькі нарошчваньня краінай паставак сваёй прадукцыі ў Расею, але і павелічэньня патоку нелегальных прадуктаў праз краіну.

«Для таго каб прадухіліць паступленьне нелегальнай прадукцыі з боку Беларусі, Рассельгаснагляд быў вымушаны арганізаваць часовыя пункты пропуску на адміністрацыйнай мяжы на асноўных трасах», — нагадала яна.

Расея ў жніўні 2014 году ўвяла харчовае эмбарга супраць краін, якія ўвялі ў дачыненьні да яе санкцыі, у тым ліку супраць Эўразьвязу. Пад забарону трапілі мяса, каўбасы, рыба, гародніна, садавіна, малочная прадукцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG