Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд прызнаў сухое малако 15 беларускіх прадпрыемстваў небясьпечным


Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Беларусі прыпыніў экспарт гэтага беларускага прадукту ў Расею.

Чарговую чырвоную картку праз небясьпечнасьць і дрэнную якасьць атрымалі «Беллакт», «Бабушкина крынка», «Савушкін прадукт» і яшчэ 12 прадпрыемстваў і філіялаў.

Цяпер Рассельгаснагляд правядзе праверку дэклярацый.

Экспарт сухога малака зьяўляецца адной з асноўных крыніц беларускага малочнага экспарту ў Расею.

Гэта ня першыя падобныя санкцыі.

Расейскі бок ужо неаднаразова абвінавачваў беларускіх вытворцаў у пастаўцы нядобраякаснай прадукцыі. У ходзе праверак расейскае ведамства выявіла сыры з перавышаным узроўнем радыяцыі, завялікай колькасьцю азотнакіслага натрыю і небясьпечнымі кансэрвантамі.

Пра гэта інфармуе сайт тэлеканалу Белсат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG