На тэрыторыі комплексу, раней вядомага як «Бульбаш-хол», падчас падрыхтоўкі да меркаванага адкрыцьця рэстарацыі «Паедзем, паядзім» быў заўважаны мужчына ў цішотцы з выявай Уладзіміра Пуціна і надпісам «Вежливость – наше всё».
«Чалавек з Пуціным» у двары рэстарацыі ў Курапатах. ФАТАФАКТ

1
Мужчына, верагодна, займаўся будаўнічымі работамі, зьвязанымі з рэстарацыяй

2
Здымкі зробленыя пасьля мітынгу, на якім абаронцы Курапатаў патрабавалі «музэй, а не карчму» на месцы, дзе ў 1930-я расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

3
Надпіс на цішотцы гэта адсылка да выразу «вежливые люди» – так у Расеі называлі войскі без апазнавальных знакаў, што акупавалі ўкраінскі Крым (расейскія ўлады пэўны час не прызнавалі, што гэта іхныя вайскоўцы)