У будынку Керацкоўскай сельскай рады Мукачаўскага раёну Закарпацьця дэпутат падарваў гранаты. У выніку пацярпелі 26 чалавек, шасьцёра зь іх у цяжкім стане, паведамляе Нацыянальная паліцыя Ўкраіны.
Паводле папярэдняй інфармацыі паліцыі, ад выбуху загінулі два чалавекі. У якім стане сам дэпутат, дакладна невядома: адны кажуць, што ён загінуў, іншыя, што мэдыкі рэанімуюць яго.
Паводле зьвестак мясцовых СМІ, гранаты падарваў дэпутат Сяргей Батрын ад партыі «Слуга народу». Яго матывы невядомыя.
Выбух у сельсавеце на Закарпацьці кваліфікавалі як «тэрарыстычны акт».