22 сакавіка лёнданскі аэрапорт «Хітроў» абвясьціў аб поўным аднаўленьні працы пасьля амаль 24-гадзіннага закрыцьця, выкліканага пажарам на электрападстанцыі паведамляе BBC.
У пятніцу больш за 1300 рэйсаў былі адмененыя, а каля 200 000 чалавек пацярпелі пасьля таго, як пажар на падстанцыі ў 3 кілямэтрах ад аэрапорта «Хітроў» абясточыў сам аэрапорт і больш за 60 000 бліжэйшых аб’ектаў.
Затрымкі ў аэрапорце выклікалі хаос: больш за 120 самалётаў, якія знаходзіліся ў паветры, калі было абвешчана аб закрыцьці, былі перанакіраваны ў іншыя гарады і нават краіны.
British Airways заявіла, што плянуе выканаць каля 85% з 600 заплянаваных рэйсаў у суботу.
Аэрапорт «Хітроў» заявіў, што дадаў рэйсы для перавозкі яшчэ 10 000 пасажыраў і наняў сотні дадатковых работнікаў.
Пасьля першапачатковай ацэнкі паліцыя заявіла, што не разглядае інцыдэнт як падазроны, хоць расьсьледаваньне працягваецца. Лёнданская пажарная брыгада заявіла, што яе расьсьледаваньне будзе сканцэнтраванае на разьмеркавальным электрычным абсталяваньні.
Лёнданскі «Хітроў» — адзін з самых загружаных аэрапортаў Эўропы.