Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы на ваенным становішчы», — у Брусэлі паўсюль вайскоўцы, не працуе грамадзкі транспарт, жыхарам ня раяць выходзіць на вуліцы — сьведчаньні відавочцаў

Пасьля выбуху ў аэрапорце. 
1/10 Пасьля выбуху ў аэрапорце. 
Заля аэрапорту пасьля выбуху
2/10 Заля аэрапорту пасьля выбуху
Выбухі адбыліся ля стоек American Airlines у залі вылетаў. 
3/10 Выбухі адбыліся ля стоек American Airlines у залі вылетаў. 
Пасажыраў і супрацоўнікаў аэрапорту эвакуююць з тэрміналаў пасьля выбухаў
4/10 Пасажыраў і супрацоўнікаў аэрапорту эвакуююць з тэрміналаў пасьля выбухаў
Пасажыры выходзяць з цягніка мэтро ў тунэль паміж станцыямі Арс-Луа і Маэльбек пасьля выбуху на станцыі Маэльбк ў цэнтры Брусэля
5/10 Пасажыры выходзяць з цягніка мэтро ў тунэль паміж станцыямі Арс-Луа і Маэльбек пасьля выбуху на станцыі Маэльбк ў цэнтры Брусэля
Пасажыры ідуць па тунэлі ў мэтро падчас эвакуацыі
6/10 Пасажыры ідуць па тунэлі ў мэтро падчас эвакуацыі
Наступствы выбуху ў мэтро
7/10 Наступствы выбуху ў мэтро
Ратавальнікі і мэдыцынскі пэрсанал дапамагаюць пацярпелым пасьля выбуху ў мэтро
8/10 Ратавальнікі і мэдыцынскі пэрсанал дапамагаюць пацярпелым пасьля выбуху ў мэтро
Бэльгійскія паліцэйскія і салдаты нясуць пацярпелага пасьля выбуху на станцыі Маэльбек
9/10 Бэльгійскія паліцэйскія і салдаты нясуць пацярпелага пасьля выбуху на станцыі Маэльбек
Паліцыя і ратавальнікі каля станцыі мэтро
10/10 Паліцыя і ратавальнікі каля станцыі мэтро
Previous slide
Next slide

Адразу пасьля тэрактаў у Брусэлі перастаў функцыянаваць грамадзкі транспарт. Эвакуаваныя многія грамадзкія будынкі, а жыхарам раяць не выходзіць на вуліцу без патрэбы, паведамілі Свабодзе відавочцы.

«Мы на ваенным становішчы», — паведаміў Свабодзе Валянцін — беларус, які вучыцца ў Бэльгіі.

Раніцай ён быў яшчэ ў Брусэлі, адкуль выехаў у суседні Гент. Цяпер усе сувязі з Брусэлем спыненыя, туды ня ходзяць цягнікі, прыпынены рух усяго грамадзкага транспарту ў самім горадзе.

«Там эвакуавалі нават унівэрсытэты, супраць якіх таксама плянаваліся атакі, — сказаў Валянцін. — Паўсюль паліцыя й вайскоўцы на вуліцах».

Па ягоных словах, падвышаныя меры бясьпекі былі тут уведзеныя яшчэ пасьля лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы. А цяпер паўсюль вайскоўцы, і гэта выглядае як самае сапраўднае ваеннае становішча.

«Мы ўжо даўно жывем пры ваенным становішчы. Зь вясны, відаць. Цяпер яшчэ Салам арыштавалі. Усе вельмі напалоханыя, але пры гэтым спакойна рэагуюць. Робяць усё, як кажуць улады».

Свабода таксама зьвязалася зь дзяўчынай, якая знаходзіцца ў будынку побач з Эўрапарлямэнтам. Тут, па яе словах, ахоўнікі з аўтаматамі былі яшчэ да выбухаў. Вайскоўцы на вуліцах былі яшчэ ўчора.

А сёньня раніцай пасьля тэрактаў у аэрапорце на вуліцах зьявілася шмат вайсковых машын. Пасьля выбуху ў мэтро будынак унівэрсытэту закрылі, і ўсярэдзіну нікога не пускаюць.

«З вокнаў унівэрсытэту відаць, што на вуліцах мала людзей, — кажа Людміла. — Усім рэкамэндавалі заставацца ў памяшканьнях».

Яна дадае, што меры бясьпекі ў Бэльгіі не такія суворыя, як былі ў Францыі пасьля тэрактаў. Яна была ў Парыжы празь некалькі тыдняў пасьля выбухаў, і там правяралі торбы на ўваходах у молы й гатэлі. У Брусэлі нават пасьля сёньняшніх выбухаў у аэрапорце й мэтро такіх праверак не было.

Тэракты ў Брусэлі. 10 фота

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG