Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС ня будзе закрываць лячэбна-працоўныя прафілякторыі, бо «яны эфэктыўныя»


ЛПП у Магілёве, ілюстрацыйнае фота
ЛПП у Магілёве, ілюстрацыйнае фота

Прадстаўніца Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Сакалоўская заявіла, што адмова ад лячэбна-працоўных прафілякторыяў «немэтазгодная», а ЛПП «дастаткова эфэктыўныя», перадае БелаПАН.

«Іншая рэч, што трэба пастаянна ўдасканальваць працу ў гэтых прафілякторыях. Магчыма, трэба рабіць акцэнт на лячэбным складніку праграмы, але і не забываць аб працатэрапіі, якая вельмі дзейсная», — мяркуе Сакалоўская.

Тое, што Сакалоўская называе «працатэрапіяй», у сьвеце лічаць формаю прымусовае працы, забароненай міжнароднымі дамовамі, падпісанымі ў тым ліку Беларусьсю. Таксама ў Беларусі насуперак міжнародным абавязаньням прымушаюць да працы дзяржаўных службоўцаў, студэнтаў, тых, хто працуе няпоўны працоўны дзень, беспрацоўных, нарказалежных, а таксама крытыкаў уладаў, а гандляроў людзьмі ўжо чатыры гады не перасьледуюць.

Пры гэтым умовы ўтрыманьня людзей у ЛПП пастаянна крытыкуюцца. Так, летась зьявіліся скаргі, што ў магілёўскім лячэбна-працоўным прафілякторыі № 7 «пацыентам» бракуе харчоў. Расейская журналістка, чый рэпартаж зь беларускага ЛПП апублікаваў The Guardian, параўноўвала ЛПП са зьвярынцам.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах ад Мікіты Ліхавіда

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG