Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей сустрэўся зь віцэ-прэзыдэнткай Эўракамісіі


Фэдэрыка Магерыні, архіўнае фота
Фэдэрыка Магерыні, архіўнае фота

Высокая прадстаўніца Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі, віцэ-прэзыдэнтка Эўракамісіі Фэдэрыка Магерыні прыняла ў Брусэлі міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея.

Як піша прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, дыпляматы абмеркавалі супрацу Беларусі і Эўразьвязу, «блізкі да завяршальнага стан спраў» у перамовах наконт новых прыярытэтаў партнэрства, дамовіліся паскорыць завяршэньне перамоваў.

Фэдэрыка Магерыні таксама згадала пытаньні правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беларусі — пацьвердзіла, што рэальныя крокі дзеля іх забесьпячэньня «ключавыя для фармаваньня будучых адносін».

Яна падкрэсьліла рашучае непрыманьне Эўразьвязам сьмяротнага пакараньня ў любых абставінах, згадаўшы новыя выпадкі выкананьня сьмяротных прысудаў у Беларусі.

Эўразьвяз: сьмяротнае пакараньне супярэчыць гатоўнасьці Беларусі да супрацы

Акрамя таго, Магерыні і Макей абмеркавалі «неабходнасьць поўнай празрыстасьці і супрацы ў пытаньнях ядзернай бясьпекі», у прыватнасьці, што да будаўніцтва БелАЭС.

Эўразьвяз цяпер распачынае першую агульнанацыянальную камунікацыйную кампанію, у цэнтры якой будуць станоўчыя вынікі супрацы зь Беларусьсю для беларусаў, дадаецца ў паведамленьні на сайце ЭЗ.

Будзем даваць прытулак абаронцам свабоды слова — Магерыні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG