Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курапаты: ноч прайшла спакойна, раніцай абаронцаў частуюць блінамі


Масьленіца — абаронцам Курапатаў прынесьлі бліны.
Масьленіца — абаронцам Курапатаў прынесьлі бліны.

Ноч з 25 на 26 лютага ў лягеры пад будоўляй ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» прайшла без інцыдэнтаў.

Ноччу ў лягеры было каля 30 чалавек, пад раніцу засталося 20. Некаторыя актывісты зараз яшчэ сьпяць у намётах.

Ад ранку абаронцам Курапатаў мясцовыя жыхары нясуць бліны. Адзін зь неабыякавых прынёс у лягер свой верш, прысьвечаны Курапатам.
За лягерам працягваюць назіраць некалькі людзей у цывільным.

Верш пра Курапаты ад неабыякавага
Верш пра Курапаты ад неабыякавага

***

Сёмы дзень працягваецца кругласутачная акцыя салідарнасьці ля ўрочышча Курапаты, месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Забудоўнік лічыць, што будаваць на тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу законна, бо яна «ўжо не ахоўная тэрыторыя», а абаронцы Курапатаў з гэтым нязгодныя. Адміністрацыя Савецкага раёну Менску тлумачыць, што зямельны ўчастак плошчай 0,32 га быў выдзелены пад будаўніцтва ў выніку аўкцыёну, які прайшоў 26 чэрвеня 2013 году.

Паводле апошняй вэрсіі межаў зонаў аховы Курапатаў, зацьверджанай у 2014 годзе, будоўля-2017 не трапляе ні ў ахоўную зону, ні ў зону рэгуляванай забудовы.

Ці законная будоўля ў Курапатах? Чыноўнікі даказваюць, што так, архітэктар дэманструе, што не

Прадстаўнікі грамадзкай ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» ужо некалькі гадоў вядуць суды супраць Генэральнай пракуратуры, Міністэрства культуры і пэрсанальна супраць Ігара Чарняўскага, які ўзначальваў у Міністэрстве дэпартамэнт аховы гістарычна-культурнай спадчыны.

Гэта ня першы раз, калі Курапаты бароняць ад будаўнікоў. Больш за пятнаццаць гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пабудовы кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасьня 2001 году да 3 чэрвеня 2002 году. Усе гэтыя дні Радыё Свабода штодня асьвятляла падзеі ва ўрочышчы. Вынікам гэтага стала кніга аднаго рэпартажу «Дарога праз Курапаты» (PDF).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG