Пасьля абвяшчэньня пра ўвядзеньне падатку на замежныя пасылкі, цяжэйшыя за 10 кг ці даражэйшыя за 22 эўра, па Байнэце прайшла хваля абурэньня новым падаткам.
Зьявіліся нават заклікі выходзіць да галоўных паштамтаў сваіх гарадоў на мітынгі з патрабаваньнем скасаваць указ. Пачатак мітынгаў абвяшчаўся а 17-й гадзіне 12 лютага.
Нуль. Менавіта столькі чалавек выйшла на мітынг да менскага Галоўпаштамту. Пра абвестку пра мітынг нагадвалі толькі супрацоўнік АМАП і некалькі чалавек у цывільным ля дзьвярэй Галоўпаштамту, а таксама два чалавекі ў цывільным, якія ўважліва глядзелі на галоўны ўваход з вокнаў другога паверху паштамту.