Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША занепакоены здароўем Саўчанкі: яе трэба неадкладна выпускаць


Джон Керы, архіўнае фота
Джон Керы, архіўнае фота

Украінская лётчыца пяты дзень трымае сухую галадоўку ў расейскім СІЗА.

«Я глыбока занепакоены станам здароўя і тым, ці ўсё добра ў украінскай лётчыцы і дэпутаткі Рады Надзеі Саўчанкі, якая зь пятніцы адмовілася да ежы і пітва на знак пратэсту супраць яе далейшага ўтрыманьня пад вартай у Расейскай Фэдэрацыі», — піша ў афіцыйнай заяве Джяржсакратар ЗША Джон Керы.

«За 20 месяцаў зь яе захопу на ўсходзе Украіны і вывазу ў Расею спадарыня Саўчанка, як паведамляецца, зазнала допыты, адзіночнае зьняволеньне і прымусовую «псыхіятрычную экспэртызу, — нагадвае Керы. — Суд над ёй і ейнае зьняволеньне дэманструюць пагарду да міжнародных стандартаў, а таксама да абавязальніцтваў Расеі паводле Менскіх пагадненьняў. Злучаныя Штаты ў чарговы раз заклікаюць Расею неадкладна вызваліць спадарыню Саўчанку і вярнуць яе ва Ўкраіну».

Надзею Саўчанку ў абвінавачваюць у забойстве расейскіх журналістаў пад Луганскам у 2014 годзе. Яна аб’явіла сухую галадоўку 3 сакавіка, пасьля таго як расейскі судзьдзя ня даў ёй выступіць з апошнім словам. Працэс мае аднавіцца 9 сакавіка. Адвакат Саўчанкі мяркуе, што рашэньне пра лёс Саўчанкі будзе прымаць асабіста Пуцін.

Заклік выратаваць Надзею Саўчанку падпісалі больш за 7 тысяч чалавек, у тым ліку нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. У розных краінах сьвету, у тым ліку ў Беларусі, праходзяць акцыі ў падтрымку лётчыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG