Паліцыя ў Маскве ў панядзелак затрымала некалькіх удзельнікаў акцыі ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая ўжо чацьверты дзень трымае сухую галадоўку.
Як паведамляе «Новая газета», каля 19 гадзін каля будынку ФСБ на Лубянскай плошчы ў Маскве паліцыянты спынілі пікет актывістаў, якія трымалі ў руках плякаты з надпісамі ў падтрымку Саўчанкі. Удзельнікаў акцыі затрымалі і пасадзілі ў аўтазак.
Адна з актывістак расказала выданьню, што праваахоўнікі павезьлі ў аддзяленьне паліцыі траіх удзельнікаў акцыі. Паводле яе, сярод затрыманых ёсьць малады чалавек з інваліднасьцю.
Самае папулярнае
1